ГУЛЬНЯ «ЧАЦВЁРТЫ ЛІШНІ»� «ЖЫВЁЛЫ»
Дыдактычная гульня «Чацвёрты лішні» для дзяцей мае развіваючае значэнне.
Яна садзейнічае развіццю пазнавальных працэсаў. Трэніруе наглядна-вобразнае, славесна-лагічнае мысленне, актыўны слоўнік. Дзеці замацоўваюць уменне групіраваць і класіфікаваць прадметы, выкарыстоўваючы гульнявыя заданні.
Мэта: замацоўваць уменне знаходзіць непатрэбны прадмет і тлумачыць свой выбар.
Задачы:развіваць славесна-лагічнае мысленне, уменне класіфікаваць, параўноўваць, абагульняць, устанаўліваць прычынна-следчыя сувязі, абагульняць; развіваць зрокавае ўспрыманне, маналагічнае і дыялагічнае маўленне; выхоўваць уважлівасць, уменне выконваць інструкцыю..
МАЛАЙЧЫНА!