СТВАРЭННЕ ДРУГАСНЫХ ТЭКСТАЎ� �НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Падрыхтавала
Капітанава Наталля
Аляксандраўна,
настаўнік беларускай
мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа №1
г. Давыд-Гарадка”
Тыпалогія тэкстаў
ПЕРШАСНЫЯ ДРУГАСНЫЯ
ствараюцца як з’яўляюцца вынікам
самастойныя перапрацоўкі
творы першасных тэкстаў
(рэакцыя на прачытанае)
Віды другасных тэкстаў:
Віды дзейнасці вучняў:
Цяжкасці пры стварэнні
другаснага тэксту:
Спецыфіка і статус вучэбнага тэксту
школьных падручнікаў па беларускай мове
Вучэбны тэкст мае дзейнасны характар, з'яўляецца інструментам арганізацыі дзейнасці суб'ектаў пазнавальнага працэсу.
Вучэбны тэкст ёсць статыка-дынамічная адзінка, якая выступае прадуктам (вынікам) і працэсуальным кампанентам пазнавальна-камунікатыўнай дзейнасці.
У статычным аспекце вучэбны тэкст разглядаецца як аб'ект назіранняў, аналізу, як гатовы, завершаны прадукт. У гэтым выпадку тэкст дэманструе аптымальнае функцыянаванне моўных адзінак, служыць эталонам маўленчай дзейнасці.
У дынамічным аспекце вучэбны тэкст з'яўляецца інструментам арганізацыі навучання, стымулам для пераходу ад эталоннай адзінкі да яе ўласных праекцый, трансфармацый. Другасны тэкст ствараецца ў працэсе дзейнасці як канкрэтная рэалізацыя адзінкі, якая абгрунтоўвае, удакладняе, дапаўняе зыходную.
У дынамічным плане тэкст вызначаны як вытворны ад зместу і структуры прапанаванага ўзору, як другасны тэкст, што ствараецца вучнем у адпаведнасці з уласнымі інтэлектуальна-маўленчымі магчымасцямі. Вучань, узнаўляючы тэкст, інтэрпрэтуе, трансфармуе, відазмяняе яго. Пры пераводзе вучэбнага тэксту са статычнага ў дынамічны план адбываецца актыўнае разуменне, прысваенне інфармацыі.
Сістэма вучэбных тэкстаў школьнага падручніка па мове выступае базай для фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі.
Пры фарміраванні камунікатыўнай кампетэнцыі тэкст выкарыстоўваецца з устаноўкай на інтэрпрэтацыю зместу, прадуцыраванне самастойнага выказвання. Адпаведна тэкст інтэрпрэтуецца, перапрацоўваецца. Методыка працы грунтуецца на аснове прынцыпу ад тэксту да тэксту: ад вучэбнага тэксту - праз яго аналіз, разуменне, інтэрпрэтацыю - да стварэння ўласнага на базе зыходнага.
Адбываецца актыўнае, а не пасіўнае інтэлектуальнае ўзаемадзеянне з вучэбным тэкстам.
Тэкст “на выхадзе” рэпрадуктыўны, паколькі ён заснаваны на камбінацыі і трансфармацыі зместу зыходнага. Аднак гэты другасны тэкст і прадуктыўны, паколькі за кожным вучнем - індывідуальныя інтэлектуальныя магчымасці, уласны маўленчы вопыт.
Вывад: сістэма тэкстаў школьных падручнікаў па мове павінна стаць асновай для фарміравання моўнай і камунікатыўнай кампетэнцый вучняў.
ЗАДАННІ ТВОРЧАГА ХАРАКТАРУ, НАКІРАВАНЫЯ НА РАЗВІЦЦЁ ЗВЯЗНАГА МАЎЛЕННЯ ВУЧНЯЎ
станнем апорных слоў і словазлучэнняў
ЗАДАННІ, НАКІРАВАНЫЯ НА СТВАРЭННЕ ДРУГАСНЫХ ТЭКСТАЎ
з апорай на ключавыя словы па плане (пр.173)
узорах (пр.269-270)
ЗАДАННІ, НАКІРАВАНЫЯ НА СТВАРЭННЕ ДРУГАСНЫХ ТЭКСТАЎ
з заменай сінтаксічных канструкцый па прыкладзе (пр.21)
Пераказ – гэта пiсьмовая або вусная перадача сваiмi словамi чаго-небудзь прачытанага, пачутага.
У працэсе падрыхтоўкi i правядзення пераказаў у дзяцей выпрацоўваецца ўменне рабiць лагiчны аналiз тэксту, выдзяляць у iм галоўнае i другаснае, складаць план выказвання, дакладна перадаваць змест пачутага, убачанага або прачытанага, звязна выказваць думкi.
Апрача таго, пераказы пашыраюць слоўнiкавы запас вучняў, умацоўваюць арфаграфiчную i пунктуацыйную пiсьменнасць, развіваюць літаратурна-творчыя здольнасці вучняў.
Вiды пераказаў:
Пасля стараннага вывучэння тэксту для будучага пераказу настаўнiк вызначае словы, выразы i сказы, з якiмi трэба пазнаемiць дзяцей за некалькi дзён да адпаведнага ўрока.
На ўроку, калi праводзiцца пераказ, разглядаюцца словы i словазлучэннi, значэнне якiх залежыць ад кантэксту (фразеалагiзмы, словы, ужытыя ў пераносным значэннi), настаўнiк тлумачыць іх ва ўступнай гутарцы да пераказу i запiсвае на дошцы.
Карысна напярэдаднi пераказу арганiзаваць чытанне тэкстаў, праслухоўванне музычных твораў, прагляд кiнафiльмаў i тэлеперадач на тэму, блiзкую да тэксту пераказу.
Пры падрабязным пераказе ставiцца задача не толькi перадаць асноўную думку аўтара, але i захаваць паслядоўнасць тэксту, апiсання месца, дзеючых асоб, дэталей i характэрныя выразныя сродкi мовы: аўтарскую лексiку, фразеалогiю, сiнтаксiс.
Сцiслыя пераказы прадугледжваюць кароткую перадачу асноўнага зместу пачутага, прачытанага цi ўбачанага, выдзяленне ў тэксце галоўнага, iстотнага. Такiя пераказы лепш за ўсе пачынаюць з добра знаёмых вучням тэкстаў сюжэтнага характару, якiя лёгка расчляняюцца на асобныя, лагiчна закончаныя часткi. Тут патрабуецца захаваць не толькi асноўную думку, а таксама тыя моўныя асаблiвасцi тэксту i мастацкiя дэталi, без якiх нельга зразумець яго iдэйнай накiраванасцi i дасягнуць пазнавальна-выхаваўчых мэт.
У пераказе з творчым заданнем зыходны тэкст некалькi змяняецца, пераапрацоўваецца цi дапаўняецца звязаным па сэнсе, зыходным, але самастойным тэкстам, створаным аўтарам пераказу. У вынiку змест пераказу не супадае са зместам зыходнага тэксту. Асноўная яго задача — развiццё i ўдасканаленне мастацкiх здольнасцей вучняў, у прыватнасцi ўменняў i навыкаў уключаць у пераказ характарыстыкi дзеючых асоб, апiсанне прадметаў, жывёл, людзей, абстаноўкi, пейзажу, увесцi ў тэкст пэўны эпiзод. Творчыя элементы, якiя ўключаюцца ў пераказ, павiнны арганiчна злiвацца са зместам таго, што служыць прадметам пераказу.
Сярод пераказаў, ускладненых моўных заданнем, вылучаюцца пераказы з лексiчным, граматычным, марфалагiчным, сiнтаксiчным, стылiстычным i iншымi заданнямi. Сярод пераказаў гэтай групы ў школьнай практыцы найбольш ужывальныя пераказы са зменай асобы апавядальнiка. Вучням часта цяжка перадаць змест тэксту, напiсанага ад першай асобы. З гэтай мэтай трэба даваць невялiкiя i нескладаныя па зместу пераказы з заданнем змянiць асобу, ад iмя якой вядзецца апавяданне. Пры гэтым важна, каб вучнi не карысталiся аднымi i тымi ж асабовымi займеннiкамi, а ўжывалi замест iх iмя героя цi словы, якiя паказваюць на яго прафесiю, становiшча ў грамадстве.
У выбарачным пераказе ўзнаўляецца якая-небудзь адна з «рассыпаных» у розных частках тэм зыходнага тэксту, напрыклад, апiсанне наступлення восені, якое дадзена ў тэксце, разгрупавана ў некалькiх частках. Пры такiм пераказе дзецi вучацца расчляняць тэкст i выбiраць з яго менавiта тое, што адпавядае пастаўленай мэце.
У выхаванні маўленчай культуры, развіцці навыкаў самастойнага выказвання вучняў важную ролю адыгрывае вусны пераказ. Як і пісьмовыя, вусныя пераказы бываюць розных відаў: падрабязныя (поўныя, блізкія да тэксту), сціслыя, выбарачныя, з творчым заданнем. Паводле характару тэкставага матэрыялу яны могуць быць тыпу апісання, апавядання, разважання і характарыстыкі.
Пераклад з рускай мовы на беларускую садзейнiчае развiццю маўленчай мабiльнасцi, адчування слова, удасканальвае навык дакладнасцi выбару слова ў адпаведнасцi з кантэкстам.
Пераклад тэксту як навучальны вiд пiсьмовай работы павiнен праводзiцца з абавязковай папярэдняй падрыхтоўкай:
Рэкамендуецца пры арганiзацыi працы над перакладам узяць кiрунак на творчы пераклад, якi развiвае ў дзяцей не толькi маўленчую мабiльнасць, але i адчуванне беларускага слова, мовы, навык творчага пераасэнсавання прачытанага i адпаведнай перадачы пэўнага зместу у беларускiм тэксце. Гэта асаблiва важна падчас працы над тэкстам мастацкага стылю.
Часам прапануецца выканаць пераказ рускага тэксту па-беларуску. Гэта пераклад-пераказ. Пераклад, якi адбываецца пры гэтым, i пераказ тэксту адносна свабодныя: вучнi вызначаюць асноўную думку апавядання i сцісла пераказваюць яго змест.
Пераклад – цiкавы вiд працы, эфектыўны метадычны прыём. Аднак iнтэнсiўнасць яго выкарыстання павiнна строга кантралявацца, нельга дапускаць празмернага захаплення толькi гэтым відам працы. Пераклад карысны ў комплексе з iншымi прыёмамi.
Эсэ – невялікі тэкст, які выражае індывідуальны пункт погляду аўтара. Спачатку неабходна прадумаць структуру і змест, тэму, вызначыцца са стылістыкай. Эсэ можа ўключаць у сябе прыклады з жыцця.
Па жанрава-стылістычнай форме эсэ падзяляюцца:
Асноўныя патрабаванні да эсэ:
канкрэтная тэма,
навукова-канкрэтная аснова,
падкрэсленая суб’ектыўнасць выказвання,
арыентацыя на жывую гутарковую мову,
права на дадумванне, фантазію, вымысел,
свабодная кампазіцыя,
камунікатыўнасць,
адрасаванасць іншаму чытачу,
праблемнасць,
арыентацыя на мэту.
Сачыненне – вiд пiсьмовых работ, які спрыяе развіццю літаратурна-творчых здольнасцей вучняў. Iх значэнне i роля у развiццi звязнай мовы абумоўлена самастойным характарам, прадугледжвае выкладанне вучнямi сваiх думак на пэўную тэму. Гэта праца творчая: выяўляюцца творчыя здольнасці школьнiкаў, глыбiня iх ведаў, самастойнасць думак i выказванняў, здольнасць фантазiраваць i суадносiць уяўленнi з рэчаiснасцю, а галоўнае – уменне выражаць свае пачуццi i думкi словамi.
У час падрыхтоўкi да напісання сачыненняў выяўляецца i творчасць настаўнiка, яго майстэрства змястоўна наладзiць заняткi, выклiкаць цiкавасць выхаванцаў да пошуку, дапамагчы iм псiхалагiчна арганiзаваць i дысцыплiнаваць сябе, падпарадтаваць свае памкненнi, пачуццi, мары адзiнай мэце.
Сачыненнi адрознiваюцца ў залежнасцi ад:
Асаблівасці працы над сачыненнем у адпаведнасці з канцэпцыяй асобасна арыентаванага навучання грунтуюцца на зыходным тэзісе:
вучыць пісаць сачыненні неабходна паэтапна, спачатку арыентуючыся на тэкст-узор, а затым – на ўласную творчасць, абапіраючыся на атрыманыя веды і ўменні.
Пры гэтым маецца на ўвазе не ўзорны тэкст лепшага сачынення вучня, а мастацкі тэкст пісьменніка. Вучням даецца не арыенцір для дзеяння, а паказваецца прыклад таго, як можна расказаць пра пэўную падзею, з'яву, удала выкарыстоўваючы моўныя сродкі і веды аб пабудове тэксту.
Рэцэнзія - усебаковы аналіз, аб’ектыўная ацэнка мастацкага, навуковага і іншага твора, спектакля, кінафільма.
Віды рэцэнзій:
рэцэнзія на твор,
рэцэнзія на зборнік (агульнае і адрознае),
рэцэнзіі з дамінуючым накірункам,
рэцэнзія на сачыненне,
рэцэнзія на вусны адказ,
рэцэнзія на навуковы артыкул,
рэцэнзія на прагледжаны спектакль (тэлеспектакль, тэлефільм) і інш.
Прыкладная структура рэцэнзіі: аўтар, загаловак, тэма, яе значнасць, асноўныя вобразы, значэнне твора, крытычныя заўвагі: чым захапляе твор, што з’яўляецца спрэчным.
Водгук - маўленчы твор, заснаваны на выяўленні эмацыйна-ацэначных адносін да прачытанага, убачанага, пачутага. Мэты напісання водгукаў: падзяліцца ўражаннямі, зацікавіць, пераканаць, даць ацэнку.
Схема працы над водгукам: азнаямленне → назіранне→ асэнсаванне → аналіз (сінтэз) → разважанне → абгрунтаванне (доказ) → тэзіс.
Дзейнасць па напісанні водгукаў патрабуе творчасці, выяўляе чытацкі вопыт вучня, дэманструе агульны ўзровень духоўнай і маўленчай культуры школьніка, ступень яго далучанасці да мастацтва.
Патрабаванні да зместавага напаўнення водгукаў:
выяўленне асноўнай тэматыкі і праблематыкі, бачанне аўтарскай пазіцыі,
вызначэнне ролі сюжэта, кампазіцыі,
разуменне ролі мастацкіх вобразаў,
бачанне ролі выяўленчых сродкаў,
абгрунтаванне асабістых ацэнак,
моўнае і кампазіцыйнае афармленне,
наяўнасць творчага характару,
пісьменнасць.
Для выпрацоўкi ўмення пiсаць водгук бяруцца невялiкiя па аб’еме, але займальныя па зместу i нескладаныя па сюжэту творы.
У водгуку вельмі важны ацэначны кампанент, які ўтрымлівае тры аспекты: лагічны, эстэтычны і этычны. Сфармуляваная вучнем ацэнка – сведчанне таго, што ён адэкватна ўспрыняў і асэнсаваў твор, кінафільм, тэатралізаваную пастаноўку. Ацэнка павінна быць матываванай.
Напiсаныя водгукi абмяркоўваюцца, указваюцца iх недахопы, адзначаецца станоўчае. Неабходна выхоўваць у вучняў культуру падачы матэрыялу, мастацкі густ, пашану да слова.
Магчымы змест водгуку
І. Уступ:
1. Выяўленне першаснага ўражання ад твора.
2. Ланцужок пытанняў: Што ў творы падалося дзіўным? Што ў творы падалося незразумелым?
3. Зварот да асобы пісьменніка.
4. Расшыфроўка назвы твора.
5. Фармуліроўка тэмы.
6. Разважанне аб праблеме, заяўленай у творы.
7. Кароткая гісторыя, прытча, легенда, цытата, прыказка, афарызм.
II. Асноўная частка. У ёй разглядваюцца:
1. тэматыка, праблематыка, ідэя твора,
2. ключавыя вобразы і матывы,
3. сюжэтна-кампазіцыйныя асаблівасці,
4. вобразна-выяўленчыя сродкі, іх прызначэнне,
5. гукапіс, рытм, інтанацыя,
6. мастацкі час (час напісання – час, які адлюстраваны – “сучасны час”) і прастора (месца, дзе існуе герой),
7. пафас твора, аўтарскі ідэал,
8. літаратурны, гістарычна-культурны, філасофскі кантэкст.
III. Заключэнне
1. Агульная ацэнка твора.
2. Адказ на заданае вышэй пытанне.
3. Асацыяцыі, якія выклікаюць вобразы, створаныя аўтарам.
4. Сугучнасць сучаснасці.
5. Рытарычнае пытанне, заклік.
6. Афарызм, цытата.
Памятка “Як пісаць водгук”
1. Некалькі разоў прачытай прапанаваны твор.
2. Паспрабуй зразумець, якія пачуцці ўзніклі ў цябе, калі ты чытаў тэкст. Пачні водгук са сваіх уражанняў.
3. Можна пачаць водгук з паведамлення пра асацыяцыі, якія ўзніклі ў цябе, калі ты чытаў тэкст, з успамінаў, з асабістага вопыту.
4. Можна пачаць водгук з прыказкі, прымаўкі ці прытчы, якую ты ўспомніў, і змест якіх непасрэдна звязаны з асноўнай думкай твора.
5. Памятай: пачатак павінен быць цікавым і арыгінальным.
6. Улічвай, што словы “водзыў” і “водгук” – блізкія. Таму той водзыў на прачытаны твор, які ўзнік у цябе, і ёсць аснова водгуку.
7. Вызначы тэму тэксту і пастарайся яе дакладна сфармуляваць, расказаць пра яе. Вызначы, як гэта тэма выражаецца аўтарам праз кампазіцыю тэксту.
8. Памятай, не захапляйся пераказам тэксту: усё роўна ён будзе горшы за аўтарскі.
9. Вызначы галоўную думку тэксту. Памятай, што яна значна шырэйшая за сам змест, мае абагульненні, гаворыць пра жыццёвую пазіцыю аўтара.
10. Звярні ўвагу на назву твора, пракаменціруй яе. Калі назвы няма, паразважай, чаму аўтар не назваў твор.
11. Калі ў тэксце ёсць героі, ацані іх паводзіны, характары, параўнай з сабой, з вядомымі выпадкамі ў літаратуры ці гісторыі.
12. Ацані мову герояў.
13. Самае цікавае ў водгуку – паказаць, якімі сродкамі аўтар раскрывае тэму. Знайдзі цікавыя параўнанні, метафары, увасабленні, гаваркія прозвішчы і інш., растлумач іх значэнне.
14. Пракаменціруй гукапіс, пашукай словы, якія ствараюць мелодыю. Які сэнс гучання гэтай мелодыі?
15. Пашукай словы, якія надаюць тэксту колер, яго значэнне.
16. Якімі сказамі і чаму карыстаецца аўтар?
17. Пакажы, якія словы, словазлучэнні не толькі ствараюць мастацкую карціну, але і ўплываюць на твой стан, пачуцці.
18. Адкажы на пытанні: - Якім ты бачыш аўтара твора? – Ці падзяляеш яго пунк гледжання?
19. Калі ведаеш што-небудзь пра аўтара тэксту, то цікава падай гэтыя звесткі.
20. Калі ты чытаў у іншых аўтараў творы па дадзенай тэме, абавязкова напішы пра свой чытацкі вопыт.
21. У тэксце можна выкарыстаць вершы іншых паэтаў. (Дакладна!)
22. Падумай, як закончыць водгук, каб адчувалася яго цэласнасць. Можна звярнуцца да пачатку работы.
23. Пішы жвава, пранікнённа, даверліва і без памылак. Пішы так, каб чытачы адчулі тваю зацікаўленасць.