Навекі слава тым, што ў полі ратным
Загінулі за родныя палі,
За наш народ, за лёс народаў братніх,
За дзень наступны ўсяе зямлі!
Бяссмертныя іх помнікі крані ты –
І цеплыню адчуеш пад рукой:
Іх высеклі не з камня, не з граніту, -
З людской любві, з удзячнасці людской.
(П. Панчанка)