1 of 11

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ� да твора З.Бядулi �«На каляды к сыну»�

Падрыхтаваў

вучань 7 «В» класа

Воранаўскай школы

Бурдылёў Вадзім

2 of 11

« ПАЙДУ ДА СЫНА»� Падышлі Каляды.� Увесь абшар быў пакрыты снегам...

- Апошнія Каляды: зусім ужо я слабенькая...

Не хацелася ёй адной застацца ў пустцы каля лесу і пад выццё ваўкоў Куццю ладзіць.

- Пайду да сына! - разнясла яна назаўтра па ўсёй ваколіцы…

Ускінула Тэкля хатулачку на плечы, пару лапцей на запас узяла, развіталася з бабамі і пусцілася ў дарогу…

3 of 11

У ДАРОЗЕ

Выбралася раніцай на снежнае поле.

..Яна адвярнула таўстую хустку ад вачэй, каб разглядзець, ці шмат ужо дарогі прайшла…

4 of 11

НАЧЛЕГ У ВЁСЦЫ

…Кончыўся дзень.

Тэкля начавала ў незнаёмай вёсцы. Добрыя людзі накармілі яе і абагрэлі…

Яна ўсім расказвала,

што ідзе на Каляды да сына…

5 of 11

ПРАЦЯГ ДАРОГІ

Тэкля ідзе ды ідзе...

​

Млеюць старыя ногі... Атопкі, як калоды, зрабіліся цяжкія і цвёрдыя.

Нічога - горад блізка…

6 of 11

ВОСЬ I ГОРАД

Ужо здалёк відаць вежы цэркваў і

касцёлаў, якія золатам у небе

адліваюцца...

​

Вось і муры рознафасонныя...

​

Вось і гоман горада даходзіць да яе вушэй...

Не ведала, куды павярнуцца, у каго дапытвацца.

Людзі спяшаюць, піргаюць.

Рамізнік ледзь не пераехаў яе.

Страшна...

7 of 11

НА ЦЁМНЫХ ВУЛIЦАХ

…Нехта давёў яе да гарадавога.

…Той пачаў распытвацца і, ніякага толку не дабіўшыся, павёў яе ва ўчастак…

Назаўтра, даведаўшыся,

хто гэта яе сын, адвялі да яго…

8 of 11

У ДОМЕ СЫНА

Лакей з усмешкай пусціў яе у кухню.

…Стукалася, стукалася

яна ў дзверы,

пакуль нехта адчыніў…

…Тут сабраліся слугі і давай шушукацца і распытвацца…

9 of 11

СУСТРЭЧА

  • Лаўручок мой! Сынок! –

як непрытомная, кінулася да яго Тэкля..

Ён раптам пачырванеў, паглядзеў на слуг ды хрыпла крыкнуў:

- Чаму вы пускаеце ў пакой розных жабрачак шалёных?!

Ён бразнуў дзвярамі і пайшоў у пакоі...

…Тым часам адчыніліся дзверы з другой стараны ды ўвайшоў малады пан у чорным сурдуце…

10 of 11

РОСПАЧ

…Як зышла з маляваных сходаў,

як апынулася на шумным тратуары каля варот,

яна сама не памятала...

…Яна нават не чула,

як з яе акалелых пальцаў

выпаў гасцінец роднага,

доўгажаданага сына.

​

Некалькі трохрублёвых

паперак прыліплі да

макраватага

тратуара...

�

11 of 11

ЭПIЛОГ

3 дзесяці законаў вечнасці ,

загадаў-запаведзяў Божых

толькі адна запаведзь з абяцаннем.

За выкананне яе абяцаецца ўзнагарода: шануй бацькоў сваіх - і дзеці твае будуць шанаваць цябе.

Калі б маладосць ведала, а старасць магла!

Але, на жаль, старасць не можа ўжо нічога перайначыць у перажытым,

а маладосць не ведае,што галоўным яе клопатам павінен быць клопат пра сваю...старасць.

Старасць не можа быць шчаслівай, але яна можа і павінна быць годнай, спакойнай

і дагледжанай …

​