�Тыдзень роднай мовы
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага. Гэты дзень быў заснаваны ў лістападзе 1999 года рашэннем Трыццатай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА.
Ніякае багацце людзей
не бывае даражэйшым
за іх родную мову.
Я.Колас
Хто не шануе родную мову,
той не шануе сябе самога,
ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў,
якія той жа мовай гаварылі.
В. Ластоўскі
Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам.
Я.Сіпакоў
Там, дзе не шануюць роднай мовы,
мялеюць рэкі, нішчацца дубровы,
народ той мёртвы, а той край нямы.
Г.Бураўкін
Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор,
і гэты твор – мова.
А. Разанаў
Быць Беларусам — гэта значыць
Свайго ні гуку не забыць,
Усё чужое перайначыць,
Каб Беларусі вечнай быць!
Быць Беларусам —гэта значыць
За родны край згараць на дым,
Па - беларуску чуць і бачыць
На гэтым свеце і на тым
Р. Барадулін
Мова не можа быць дрэннай, або добрай …
Бо мова — гэта толькі люстэрка.
Тое самае люстэрка, на якое нельга наракаць.
С.Даўлатаў
Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў.
Ф.Скарына
Мова — гэта вялікі народны скарб.
Яе нельга не паважаць,
як нельга не паважаць родны народ.
І.Мележ
Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе,
хто забыў сваю мову — усё згубіў.
У.Караткевіч
Дык шануй, Беларус, сваю мову.
Гэта скарб наш на вечныя годы;
За пашану радзімаму слову
Ушануюць нас брацця- народы!
А.Гарун