Міхась Лынькоў - � дзецям
Бібліятэка гімназіі №21 г. Мінска
Лынькоў Міхась Ціханавіч� 1899-1975
Нарадзіўся ў вёсцы Зазыбы Віцебскай губерніі ў сям’і чыгуначніка. Яго сям’я часта змяняла месца жыхарства. Але неўзабаве бацька Лынькова атрымаў пасаду пуцявога абходчыка, і сям’я нарэшце асела недалёка ад вёскі Старое Сяло пад Рагачовам. Міхась павінен быў няньчыць малодшых братоў і сясцёр і пасвіць карову. Аднак гэта не перашкаджала яму назіраць за ўсім, што адбывалася на чыгуначных пуцях. Хлапчук мімаволі далучаўся да своеасаблівай паэзіі чыгуначнай працы, непрыкметна для сябе прывыкаў жыць справамі і клопатамі сваіх бацькоў. Часта ў выхадны дзень бацька чытаў дзецям кнігу “Грамабой”, у якой расказвалася пра Салаўя-разбойніка. Чытаў і народныя казкі, а таксама папулярныя артыкулы пра з’явы прыроды.
У 1907 годзе яго аддалі ў пачатковую школу. Вучыўся ён добра. Перачытаў усю невялікую школьную бібліятэку. Школу скончыў у 1911 годзе, атрымаўшы ў якасці ўзнагароды за добрую вучобу кнігу Гогаля “Вечары на хутары паблізу Дзіканькі”. Пасля школы Міхась Лынькоў скончыў двухкласную школу пры Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі, а потым, у 1917 годзе, і саму семінарыю.
1 лютага 1917 года Міхась Лынькоў паехаў настаўнічаць у Ліпініцкую земскую школу Буда-Кашалёўскага раёна. У жніўні 1922 года Міхась Ціханавіч атрымаў накіраванне ў Свержаньскую сямігодку Рагачоўскага раёна. Ён выкладаў гісторыю, рускую мову і літаратуру, маляванне. Пасля смерці маці Лынькоў забраў малодшых братоў і сястру да сябе ў Свержань.
У 1930 годзе Міхась Лынькоў пераехаў у Мінск. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, быў сакратаром аргкамітэта Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 1934 па 1941 год рэдагаваў часопіс “Полымя рэвалюцыі”. Быў арганізатарам і кіраўніком Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Дзесяць гадоў з’яўляўся старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Асобнае месца ў літаратурнай спадчыне Лынькова займаюць творы для дзяцей. Не кожны пісьменнік здольны расказаць аб падзеях так, што яны будуць цікавыя многім пакаленням юных чытачоў. Для гэтага неабходны не проста талент і майстэрства, але і глыбокае веданне асобы дзіцяці і ўменне пісаць захапляюча. Творчасці Міхася Лынькова характэрны ўсе гэтыя якасці.
Лынькоў пачаў пісаць для дзяцей з 1935 года. Гэта была аповесць-казка “Янка-парашутыст”, дзе праўдзіва расказана пра хлопчыкаў, якія мараць аб палётах. У тым жа годзе Міхась Лынькоў напісаў аповесць “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”, якая карыстаецца ў дзяцей нязменнай папулярнасцю.
Апавяданне “Васількі” было напісана пад уражаннем газетнага паведамлення : “У адным калгасе, недалёка ад Жлобіна”, германскія афіцэры перабілі сям’ю рахункавода калгаса Тышкевіча. Фашысты закалолі штыкамі Тышкевіча, яго маці, сястру і дзвюх малых дачок. З усёй сям’і застаўся ў жывых толькі старэйшы, чатырнаццацігадовы сын Саша, якога ў гэты час не было дома. Убачыўшы забітых сваіх родных, Саша пайшоў у Жлобін. Праз некалькі дзён германскія войскі занялі горад. Саша дастаў ручную гранату і выйшаў на вуліцу. Ён цярпліва стаяў і сачыў за танкамі, бронемашынамі, артылерыяй і пяхотай, якія праходзілі міма яго. Калі паказалася невялічкая штабная машына, у якой сядзела некалькі афіцэраў, Саша падбег і кінуў у машыну гранату. Выбухам былі знішчаны машына і ўсе германскія афіцэры. Саша быў забіты асколкам гранаты”. Героя апавядання звалі Міколка.
Буктрэлер па кнізе�«Міколка-паравоз»
«Пра смелага ваяку Мішкку і яго слаўных таварышаў»
Гэта твор аб дружбе медзведзяня, казла і сабакі, якія ў дні грамадзянскай вайны разам з чырвонаармейцамі ўдзельнічаюць у баявых паходах, падбадзёрваюць байцоў дасціпнымі выхадкамі, здзяйсняюць фантастычныя подзвігі. Сябры-байцы, з якімі служыў М. Лынькоў ў гады грамадзянскай вайны, мелі сваіх улюбёнцаў-жывёл.
Віктарына
Дзе нарадзіўся Міхась Лынькоў?
У вёсцы Зазыбы Віцебскай вобласці
Імя па бацьку Міхася Лынькова?
Ціханавіч
Якую кнігу атрымаў будучы пісьменнік за добрую вучобу?
Кнігу М. Гогаля “Вечары на хутары паблізу Дзіканькі”
Якую адукацыю атрымаў Міхась Лынькоў?
Скончыў народнае вучылішча і настаўніцкую семінарыю
Кім працаваў Міхась Лынькоў?
Настаўнікам,рэдактарам часопісаў і газет,працаваў у выдавецтве
Назавіце творы Міхася Лынькова, якія вы ведаеце
«Васількі», «Міколка-паравоз»,
«Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» і ншыя
Якія творы народнага пісьменніка былі экранізаваны?
«Міколка-паравоз»
Хто з герояў Міхася Лынькова знішчыў нямецкую камендатуру і адпомсціў гэтым за смерць маці і сястры?
Міколка, «Васількі»
Хто з аповесці «Міколка- паравоз» выхваляўся ўзнагародамі, а потым аддаў іх на цацкі?
Дзед Астап
Хто з аповесці « Міколка- паравоз» прапанаваў смелы план вызвалення бальшавікоў з пакгаўза?
Міколка
Хто з герояў аповесці « Міколка- паравоз» выратавалі ад гібелі Сёмку-матроса?
Дзед Астап і Міколка
Хто з герояў Лынькова любіў больш за ўсё маліну, мёд … і яшчэ раз маліну?
Мішка
Кім быў Мішка на вайсковай службе ў батальёне?
Байцом-
кулямётчыкам
Які дыягназ паставіў ветырынар «хвораму» Мішку?
Сімуляцыя
Хто меў мянушку Барадаты?
Казёл
На чым падняўся Мішка ў неба?
На самалёце
Якое пачэснае імя заслужыў Мішка ад байцоў?
Міхаіл Іванавіч Таптыгін
Кім стаў ваяка Мішка, калі закончылася вайна?
Цыркавым
артыстам
Калі я чытаю Міхася Лынькова, бачу талент, які меньш за ўсё думае пра тое, каб пакрасавацца сабою, а ўвесь аддадзены сваім героям, пра якіх толькі ўвесь час думае і дбае, ім аддае ўсё хараство і палымянасць, якія ёсць у яго душы.� � Кастусь Кірэенка
Дзякуй за ўвагу!