1 of 76

Этнаграфічны

турнір

2 of 76

Шырока раскінуліся абсягі беларускай зямлі. Тэрыторыя нашай краіны – каля 208 тысяч квадратных кіламетраў. Беларускі край славіцца гарадамі і вёскамі, рэкамі і азёрамі, багатымі і прыгожымі лясамі, лугамі і палеткамі. Але галоўнае багацце любой краіны – яе людзі, якія жывуць тут, ствараюць матэрыяльныя і духоўныя багацці, зберагаюць іх, каб перадаць нашчадкам.

3 of 76

Беларусь

і

беларусы.

4 of 76

​

Першы тур.

Размінка.

5 of 76

1.Як называўся вядомы з XVI ст. лялечны тэатр на Беларусі ?

​

( Батлейка )

6 of 76

2.Назавіце народнага ўмельца, які зрабіў славуты крыж Еўфрасінні Полацкай.

(Лазар Богша)

7 of 76

3. Што дало падставы Уладзіміру Караткевічу назваць нашу Беларусь ,,зямлёю пад белымі крыламі”?

​

( На Беларусі шмат буслоў)

8 of 76

4. Якое возера ў Беларусі называюць беларускім морам?

​

(Нарач)

9 of 76

5.Назавіце ўсе імёны дачкі Рагвалода Рагнеды, растлумачце іх паходжанне.

​

( Гарыслава – даў муж Уладзімір у памяць аб знішчэнні Полацка, Анастасія – далі ў манастыры )

10 of 76

6.Якою была мянуш-ка князя Усяслава Брачыслававіча? Чаму?

(Чарадзей )

11 of 76

7.Назавіце імя першай беларускай жанчыны, прызначанай царквой да ліку святых.

(Еўфрасіння Полацкая)

12 of 76

8. Якія існуюць меркаванні, чаму наш край завецца Белай Руссю?

13 of 76

9. Як называецца беларускае свята, якое ўшаноўвае ўсіх памерлых продкаў.

​

(Дзяды)

14 of 76

Другі тур.

Гістарычны.

15 of 76

1. ,,Магнацкі капрыз”.Усе вы чулі пра род беларускіх магнатаў Радзівілаў. Гэта былі вельмі магутныя ўладары. Як і ва ўсіх багатых і магутных, у іх былі свае дзівацтвы. Аднаму з іх аднойчы захацелася праехацца на санях. Але на дварэ стаяла лета. Што зрабіў гэты багаты чалавек, каб задаволіць сваю прыхамасць?

16 of 76

(Засыпаў дарогу соллю. На той час гэта было вельмі дарагой забавай, бо соль каштавала многа грошай.)

17 of 76

2. ,,Княскае выратаванне”. Аднойчы Ягайла зняволіў Вітаўта ў Крэўскім замку і загадаў моцна сцерагчы. Аднак Вітаўт уцёк. Яму дапамагла яго жонка Ганна, якая кожны вечар з прыслугай прыходзіла да мужа. Якім чынам Вітаўту ўдалося збегчы з палону?

18 of 76

(Вітаўт пераапрануўся ў адзенне прыслугі, а тая засталася замест яго ў крэпасці.)

19 of 76

3. ,,Помста”. Тысячу гадоў таму здарылася падзея, якую палічылі неабходным занатаваць летапісцы: полацкая князёўна Рагнеда зрабіла замах на жыццё свайго мужа, вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча. Наколькі вядома, нічога падобнага ў гісторыі ўсходніх славян больш не здаралася. За забойства мужа, нават за няўдалы замах, па законах веку князёўну абавязкова чакала смерць. Князь Уладзімір адпомсціў сваёй мяцежнай жонцы пакараннем, мабыць, больш страшным, чым смяротны ўдар мяча. Якім было пакаранне?

20 of 76

( Рагнеда мела ад Уладзіміра трох сыноў і двух дачок. Праз некалькі дзён пасля замаху Рагнедзе абвясцілі, што яна больш ніколі не ўбачыць сваіх дзетак, апроч Ізяслава, разам з якім ссылаецца на жыхарства ў глухмень да вытокаў Свіслачы.)

​

21 of 76

​

Трэці тур.

,,У каралеўстве крывых

люстэркаў”.

22 of 76

1. Міксам Човінбагда

2. Кіртомз Ядлубя

3. Бяку Солак

4. Рімузділа Чівактерак

5. Ксімам Нкат

6. Акян Пулака

7. Сіваль Кабыў

23 of 76

Міксам Човінбагда - Максім Багдановіч

Кіртомз Ядлубя - Змітрок Бядуля

Бяку Солак - Якуб Колас

Рімузділа Чівактерак - Уладзімір Караткевіч

Ксімам Нкат - Максім Танк

Акян Пулака - Янка Купала

Сіваль Кабыў - Васіль Быкаў

​

24 of 76

​

Чацвёрты тур.

​

,,Работнікі”

25 of 76

Мы ўмелыя работнікі, аратыя і плотнікі, сена касілі, будавалі дом, што рабілі… тапаром? –

​

…рубілі.

26 of 76

нажом для рэзкі торфу –

​

…(рэзалі)

27 of 76

цапамі - …

​

(малацілі)

28 of 76

касой - …

(касілі)

29 of 76

лазой - …

(плялі лапці)

30 of 76

Рубанкам–…

​

(стругалі)

31 of 76

рагачом - …

​

(пераварочвалі сена)

32 of 76

драўлянай сахой - …

(акучвалі бульбу)

33 of 76

бараной - …

​

(баранавалі поле)

34 of 76

плугам - …

​

(аралі)

35 of 76

​

​

Пяты тур

“ЗАКОНЧЫ ПРЫКАЗКУ”

36 of 76

​

Ваўкоў баяцца ...

У чужым воку саломку бачым...

Хто апарыцца на малацэ...

Было б балота...

Век жыві...

Гром не грымне...

Гультай за работу...

Каб ведаў, дзе ўпадзеш...

З ваўкамі жыць...

Бадлівай карове...

Ведае кошка...

Добрая слава на палічцы ляжыць...

37 of 76

​

Ваўкоў баяцца ... ( у лес не хадзіць).

У чужым воку саломку бачым... (у сваім бервяна не заўважаем).

Хто апарыцца на малацэ... ( той і на ваду дзьмухае).

Было б балота... ( а чэрці знойдуцца).

Век жыві... ( век вучыся).

Гром не грымне... ( мужык не перахрысціцца).

Гультай за работу... ( мазоль за руку).

Каб ведаў, дзе ўпадзеш... (то саломкі падаслаў бы).

З ваўкамі жыць... ( па-воўчы выць).

Бадлівай карове... ( бог рог не дае).

Ведае кошка... (чыё сала з’ела).

Добрая слава на палічцы ляжыць... (а дрэнная па дарожцы бяжыць).

38 of 76

​

​

Шосты тур

“Апрані ляльку”

39 of 76

ЗАДАННЕ № 3

“АПРАНІ ЛЯЛЬКУ”

​

40 of 76

Панёва, світка, пас, саян, бурнос, выжал, жупан, вапняк, андарак, бурдзюк, каптур, гэбель, сурдут, нагавіцы, адрына, убрус, пасталы, магерка, вёрстка, кабат, боты, абрус, намітка, абліваха, фартух, жлукта, кашуля.

41 of 76

АДЗЕННЕ

Панёва, світка, пас, саян, бурнос, жупан, андарак, каптур, сурдут, нагавіцы, убрус, пасталы, магерка, кабат, боты, намітка, фартух, кашуля.

42 of 76

Панёва, світка, пас, бурнос, жупан, андарак, каптур, сурдут, нагавіцы,

пасталы, магерка, кабат, намітка, фартух, кашуля.

43 of 76

ІНШЫЯ НАЗВЫ

Выжал, вапняк, бурдзюк, гэбель, адрына, вёрстка, абрус, абліваха, жлукта

44 of 76

Выжал

​

Вапняк

​

Бурдзюк

​

Гэбель

​

Адрына

​

Вёрстка

​

Абрус

​

Абліваха

​

Жлукта

45 of 76

​

Сёмы тур

,,Смачны”.

​

​

46 of 76

НАЗВЫ СТРАЎ

Жур, пячыста, мачанка, конаўка, верашчака, хрусты, пячурка, мянташка, локшыны, ламанцы, мачыльня, наліснікі, лядоўня, панцак, калдуны, жырандоль, капытка, жвір, узвар, збінец, палукашак.

47 of 76

Жур, пячыста, мачанка, верашчака, хрусты, локшыны, ламанцы, наліснікі, панцак, калдуны, капытка, узвар, збінец.

48 of 76

1. Жур

2. Пячыста

3. Мачанка

4. Верашчака

5. Хрусты

6. Локшыны

49 of 76

7. Ламанцы

8. Наліснікі

9. Панцак

10. Калдуны

11. Капытка

12. Узвар

13. Збіцень

50 of 76

Конаўка, пячурка, мянташка, мачыльня, лядоўня, жырандоль, жвір, палукашак.

51 of 76

конаўка

​

пячурка

​

мянташка

​

лядоўня

​

жырандоль

​

жвір

​

палукашак

52 of 76

​

Восьмы тур

​

​

​

“ 7 падказак”

​

53 of 76

1-я асоба.

  • Слынны беларускі паэт.
  • Яго бацька быў вядомым фалькларыстам і этнографам.
  • Большую частку жыцця ён пражыў не ў Беларусі, але самастойна вывучыў беларускую мову і пісаў на ёй вершы.
  • У раннім дзяцінстве жыў у Гародні.
  • Пісаў вершы класічных формаў, чым узняў беларускую літаратуру на сусветны ўзровень.
  • Памёр на 26 годзе жыцця ў Ялце.
  • Аўтар зборніка “Вянок”.

54 of 76

​

Максім

​

Багдановіч

1891—1917

55 of 76

2-я асоба.

  • Жыў у 12 стагоддзі.
  • Сын вельмі багатых бацькоў.
  • Быў манахам і займаўся літаратурнай дзейнасцю.
  • Праведнае жыццё зрабіла яго настолькі паважаным, што людзі прасілі яго стаць епіскапам.
  • Быў цудоўным прамоўцам.
  • Нашы продкі называлі яго Златавустам.
  • Нарадзіўся ў Тураве.

56 of 76

Кірыла

Тураўскі

1130 - 1182

57 of 76

3-я асоба.

  • Полацкая князёўна надзвычайнай прыгажосці.
  • Яе бацька першы вядомы нам полацкі князь.
  • У канцы жыцця пайшла ў манастыр.
  • Яе другое імя Гарыслава.
  • Праз яе сына Ізяслава была адноўлена дынастыя полацкіх князёў.
  • Яе праўнук – Усяслаў Чарадзей.
  • Князь Уладзімір прымусіў яе выйсці за сябе замуж пасля таго як захапіў Полацк і забіў яе бацькоў і братоў.

58 of 76

Рагнеда.

ок. 960 —

ок. 1000

59 of 76

4-я асоба.

  • Полацкая князёўна.
  • Унучка Усяслава Чарадзея.
  • У 12 гадоў пастрыглася ў манашкі.
  • Настаўніца, асветніца, перапісчыца.
  • Мецэнатка, фундатарка Спаскага сабора.
  • Адна з першых жанчын на ўсходнеславянскіх землях, якая была абвешчана святой .
  • Нябесная заступніца Беларусі.

60 of 76

Еўфрасіння

Полацкая.

​

Абраз з Полацкага Богаяўленскага сабора.

Каля 1104—

1167

61 of 76

​

Дзявяты тур

​

​

​

“ Што?Дзе? Калі?”

​

62 of 76

Усе вы чулі пра род беларускіх магнатаў – Радзівілаў. Гэта былі вельмі магутныя і багатыя людзі. А як ва ўсіх багатых і магутных, у іх былі свае дзівацтвы. Аднаму з іх аднойчы захацелася праехацца на санях. Але на дварэ стаяла лета. Што зрабіў гэты багаты чалавек, каб задаволіць сваю прыхамасць?

Засыпаў

дарогу

соллю

63 of 76

Адзін вядомы беларускі паэт на пачатку сваёй дзейнасці падпісваў свае вершы псеўданімам А. Грані, каб падкрэсліць мужны, цвёрды дух сваёй паэзіі. А мы яго ведаем пад іншым псеўданімам, які таксама сімвалізуе цвёрдасць і нязломнасць. Хто гэта?

Максім Танк

64 of 76

Аднойчы Ягайла зняволіў Вітаўта ў Крэўскім замку

( як сцвярджаюць некаторыя гісторыкі, з намерам забіць яго) і загадаў моцна пільнаваць. Аднак Вітаўт уцёк. Яму дапамагала яго жонка Ганна, якая кожны вечар з прыслугай прыходзіла да мужа. Якім чынам Вітаўту ўдалося збегчы, ды яшчэ так, што вартаўнікі толькі праз некалькі гадзін заўважылі, што князя і след прастыў?

Вітаўт пераапрануўся ў адзенне прыслугі, а тая засталася замест яго ў крэпасці.

65 of 76

​

Дзясяты тур

​

​

“Лепшы гаварун”

​

66 of 76

  • Пекар Пётр пёк пірагі.
  • Ткач тчэ тканіну на хустку Антаніне.
  • Не любіла Міла мыла, мама Мілу мыла мылам.
  • Ехаў грэка цераз рэку, бачыць грэка — ў рацэ рак,

ўсунуў грэка руку ў рэку, рак за руку грэку — цап!

67 of 76

​

Адзінаццаты тур

​

“ Адгадай загадку”

​

68 of 76

На якое пытанне нельга даць сцвярджальны адказ?

(Ты спіш?)

​

69 of 76

Сын майго бацькі, але мне не брат.

(Ты сам.)

70 of 76

Што знаходзіцца пасярэдзіне Волгі?

​

(Літара"л".)

71 of 76

У бацькі тры сыны. А ў кожнага сына — сястра. Колькі ў бацькі дзяцей?

​

(Чацвёра)

72 of 76

Якое ласкавае імя хлопчыка расце ў жыце?

​

(Васілёк.)

73 of 76

Чатырма літарамі напішы выраз "сухая трава".

​

(Сена.)

74 of 76

Калі беларус хоча ўсвядоміць сябе беларусам, ён рана ці позна звяртаецца да гісторыі, да культуры свайго народа. Кожны чалавек павінен ведаць, дзе яго карані, адкуль ён родам, як жылі яго дзяды і прадзеды, як і чым сустракалі гасцей, якія мелі звычаі і традыцыі.

75 of 76

Дзякуем

за ўвагу!

76 of 76