Вымаўленне галосных і зычных гукаў, �некаторых спалучэнняў зычных
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Сярэдняя школа №111 імя Міхаіла Каснерыка г. Мінска»
2023
Асноўныя нормы вымаўлення галосных гукаў�
Аканне — вымаўленне гука [а] замест [о], [э] пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных у ненаціскных складах: шэпт —шаптаць, жэмчуг — жамчужына. Аканне назіраецца ў тым ліку ў запазычаных назоўніках, што заканчваюцца на -аль, -ар (шніцаль, камп’ютар), аднак ва ўласных назоўніках захоўваецца [э]: Потэр, Юпітэр.
Яканне — вымаўленне [о], [э] пасля мяккіх зычных як [а] ў першым складзе перад націскам (на пісьме абазначаецца літарай я): цёмны — цямнець, сем — сямнаццаць. У запазычаных словах і пасля г, к, х яканне адсутнічае: метро, легенда, геральдыка,кефір.
Вымаўленне галосных [і], [ы], [у]
Вымаўленне галосных [і], [ы], [у] залежыць ад становішча ў слове:
• пасля галоснага, а таксама пасля зычнага пры раздзельным вымаўленні да гука [і] далучаецца [й]: ра´[йі]цца, вераб[йі´];
• у пачатку слова, калі папярэдняе слова заканчвецца на
галосны, замест [і] можа вымаўляцца [й] або [йі]: падысці
[дайва´на],сястра [й] брат, яркая [йі´]скра;
• пасля цвёрдых зычных (апрача [г], [к], [х]) на стыку прыстаўкі і кораня, частак складаных слоў або двух самастойных слоў пры іх злітным вымаўленні замест [і] гучыць [ы]: пед[ы]нстытут,сын [ы] брат (але: Віцебск [і] Полацк,смех [і] грэх);
Вымаўленне зычных i іх спалучэнняў у беларускай мове
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Сярэдняя школа №111 імя Міхаіла Каснерыка г. Мінска»
Дзякуй за ўвагу!