ТУРЫСТЫЧНЫ МАРШРУТ
“Вандроўкі ў гісторыю”
СХЕМА МАРШРУТА:
АБ’ЕКТЫ НА МАРШРУЦЕ:
ЭТНАГРАФІЧНАЯ ВЫСТАВА
На этнаграфічнай выставе, што месціцца ў сценах Беліцкай сярэдняй школы, можна пабачыць рэчы, якія налічваюць ужо не адно стагоддзе. Гэта звычайна рэчы з паўсядзённага жыцця беларусаў. Тут можна сустрэць і маслабойку, і пралку, і гліняныя збаны, і ступу для атрымання алею, і начынне для прання, і многае іншае. Таксама тут ёсць экспанаты звязаныя з творчым жыццём – сцены аздоблены вырабленымі мясцовымі майстрамі габелены, льняныя ручнікі. Прытым, ёсць прыклады і асобнага, так званага, сенненскага строю.
ГАРАДЗІШЧА
Гарадзішча ранняга жалезнага веку,
што знаходзицца каля вёскі
Старая Беліца - гэта абарончае гарадзішча,
людзі на ім толькі хаваліся пад час небяспекі.
У народнай памяці аб гарадзішчы склалася легенда.
Калісьці на гарадзішчы была вялікая цагляная царква. Яна велічна ўзвышалася над мясцовасцю, ствараючы ўражанне палёту. Ніхто не ведае, колькі так працягвалася, але калісьці з’явіўся ў царкве малады поп. Усе заганы роду чалавечага, напэўна, увабраў ён у сабе. Гуляў поп, як кажуць, налева і направа, ні ў чым не ведаў меры. І за такія яго выкрунтасы, прагневаўся Бог на яго і наслаў шаленства. А ў царкоўных сховішчах, яшчэ з французскай вайны, захоўваліся вялікія запасы пораху. Шалёны поп спусціўся ў сховішчы, падпаліў кнот і ўся царква ўзляцела на паветра. З той пары, пасярод гарадзішча захавалася вялікая яміна.
ПОМНІК НА БРАЦКАЙ МАГІЛЕ
Аддадзім даніну павагі і смутку салдатам, пахаваным не толькі на тэрыторыі Беліцкага сельсавету (в. Заполле в. Латыгаль, в Рулеўшчына), але і ўсім салдатам, якія цаной сваіх жыццяў далі магчымасць адчуць асалоду жыцця ўсім наступным пакаленням.
ПАРТЫЗАНСКІ АЭРАДРОМ
У час апошняй вайны, што пракацілася па беларускіх землях, у Беліцы стаяў нямецкі гарнізон, а ў навакольных лясах, у аддаленых населеных пунктах - партызаны, якія хутка разграмілі праціўніка і ўстанавілі над наваколлем свой кантроль. Колькасць партызан даволі хутка павялічылася. Паслугамі аэрадрома сталі карыстацца пастаянна 9 партызанскіх брыгад. Некалькі разоў немцы, ведучы наступленне з Сянно, Багушэўска і Оршы, безвынікова спрабавалі захапіць аэрадром. Сення на абочыне шашы ля Беліцкай ДССШ стаіць памятная стэла, якая паведамляе, што непадалёку размяшчаўся партызанскі аэрадром.
КУРГАННЫ МОГІЛЬНІК
Тут размясціліся старажытныя пахаванні нашых продкаў. У нашай мясцовасці часта гэтыя курганы яшчэ могуць называць прускімі могільнікамі. Вядома, што ў некаторых з такіх курганаў людзі знаходзілі рэшткі зброі - ружжы, шаблі. Магчыма, што частка з іх і сапраўды магла з’яўляцца пахаваннямі іншаземных салдат, але ў большасці выпадкаў гэта сведкі значна глыбокай даўніны. Вучоныя адносяць дадзеныя пахаванні нашай мясцовасці да часоў славянскай каланізацыі гэтых мясцін.
КАПІШЧА
Старажытнае капішча, што ва ўрочышчы Бачарова. Капішча – месца малення і ахвярапрынашэнняў усходніх славян і суседніх народаў. Часцей за ўсё яны ўстанаўліваліся ў гонар Перуна. На капішчы ва ўрочышчы Бачарова сапраўды ёсць вялізнае дрэва – дрэва Перуна. На камянях, што ўстаноўлены тут, выбіты старажытныя сімвалы. Вядома, што падобныя камяні знаходзілі каля вёскі Пярэспа.
СЯДЗІБА СВЯЦКІХ
Гэта сядзіба была пабудавана ў сярэдзіне ХІХ ст. сучасны стан сядзібы з’яўляецца яскравым прыкладам варварскіх адносін да помніка, які знаходзіцца пад абаронай дзяржавы. Зараз ад былога дома больш-менш захаваўся флігель. Нядрэнна захаваліся таксама і гаспадарчыя пабудовы: будынак былога спіртзавода, былой малочнай, будынак зернесховішча. На цаглінах з якіх пабудаваны будынкі стаіць кляймо - К. S. (Казімір Свяцкі).
СЯДЗІБА СВЯЦКІХ
У пачатку ХІХ ст. Беліца ўжо належыла тады сям’і роду Свяцкіх, герба “Слепаўрон” з мянушкай ДавойнаСвяцкія жылі ў мураваным невялікім палацы, які быў пабудаваны ў пачатку ХІХ ст. Пазней, аднак, ён быў перабудаваны, а ў канцы ХІХ ст. – павялічаны.