1 of 17

Чарнушкава Ганна

2 of 17

Ганна Чарнушка -- галоўны вобраз рамана, з якiм звязаны хвалюючыя лiрычныя i драматычныя напружаныя старонкi. Расла яна, з маленства ўцягнуўшыся ў нялегкую сялянскую працу.

3 of 17

У вобразе Ганны не толькі ўвасоблены пісьменніцкі ідэал жанчыны, услаўлена беларуская жанчына, але і паказана жаночая ментальнасць. I ў тым сіла жанчыны, яе прыгажосць і прызначэнне. Такая — Ганна.

4 of 17

Ганна славілася на ўсё наваколле сваёй гарэзлівасцю і прыгажосцю. I. Мележ параўноўвае яе з рабінай: "I неспадзявана адбылося незвычайнае: ціхая, нявідная, у жнівеньскім росквіце рабіна заружавела, зазырчэла яркім, кідкім хараством, гарачым полымем агністых гронак. І не адны вочы, не абыякавыя, не ачарсцвелыя ў жыццёвык пакутах да хараства, глядзелі здзіўлена, зачаравана: "Глядзі ты!.." Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна".

5 of 17

Прырода адарыла Ганну не толькі знешняй прыгажосцю, але і вялікім сэрцам і чыстай душой. Аналізуючы адносіны Ганны з Васілём і Яўхімам, можна зразумець, як яна ставіцца да людзей і да самой сябе. Ганна была гатовая на ўсё, каб Васілю было добра, калі яго арыштавалі. �Вобраз Ганны можна лічыць першым паўнавартасным жаночым вобразам у нашай літаратуры. Заслуга І. Мележа ў тым, што ён на першае месца вылучае духоўны свет жанчыны ва ўсіх складанасцях яго развіцця: ад радасцей першага кахання да жорсткіх рэалій рэчаіснасці.

6 of 17

7 of 17

8 of 17

АЛЕСЬ АДАМОВІЧ ЗАЗНАЧЫЎ:

«Усё лепшае, што ёсць у нашым народзе, нясе Ганна»

9 of 17

Здзіўляе тое, што ўсе гэтыя моцныя рысы характару сумяшчаліся за прывабным і сціплым знешнім выглядам Ганны: “З аблічча – дык як вылітая: і невялікая ростам, і не гладкая – худая, можна сказаць, і плечы, як у маткі, вузкія, і рукі тонкія”. З якой любоўю аўтар апісвае нам чорныя, густыя косы, румяныя шчокі і вочы… Вільготна-цёмныя, як спелыя вішні, глыбозныя вочы… Колькі ўсяго ў гэтых вачах! Там і пакуты, і шчасце, і хваляванне – усё ў Ганніных вачах.

10 of 17

I. МЕЛЕЖ ПАРАЎНОЎВАЕ ЯЕ З РАБІНАЙ:

"I неспадзявана адбылося незвычайнае: ціхая, нявідная, у жнівеньскім росквіце рабіна заружавела, зазырчэла яркім, кідкім хараством, гарачым полымем агністых гронак. І не адны вочы, не абыякавыя, не ачарсцвелыя ў жыццёвык пакутах да хараства, глядзелі здзіўлена, зачаравана: "Глядзі ты!.." Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна".

11 of 17

Гарачая, нястрымная, небяспечная яна, ганарліўка Ганна!.. 

12 of 17

13 of 17

14 of 17

15 of 17

16 of 17

17 of 17