1 of 7

Націск і яго функцыі

2023

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Сярэдняя школа №111 імя Міхаіла Каснерыка г. Мінска»

2 of 7

Акцэнталагічныя нормы

  • Акцэнталагічныя (акцэнтныя) варыянты дапускаюць дваякі націск: лíтасцівы — літасцíвы, сýпраць — супрóць, хлóпец — хлапéц, навóкал — навакóл.
  • Акцэнталагічныя нормы замацаваны ў «Слоўніку націску ў беларускай мове» Мікалая Бірылы, у арфаграфічных, тлумачальных слоўніках і даведніках.

Акцэнталагічныя нормы прадугледжваюць правільную пастаноўку націску, рэгулююць месца размяшчэння націску ў слове.

3 of 7

Націск у беларускай мове

Націск у беларускай мове сілавы (вылучэнне сілай голасу аднаго са складоў у слове); рознамясцóвы (нефіксавáны, можа прыпадáць на розныя склады: жнíвень, кастры́чнік, сакавíк); рухомы (пры ўтварэнні форм слова застаецца на адным і тым жа складзе (палáц, палáца, палáцы) або пераходзіць на іншы склад: бýсел — буслы́, нуль — нуля́, нулí, нуля́мі).

Асноўны націск — слоўны — абавязковая прымета самастойнага слова. Непаўназначныя (несамастойныя) словы прымыкаюць да папярэдняга (схадзíў бы) або да наступнага (па вадý, не былá) самастойнага слова.

4 of 7

Асноўная функцыя

Асноўная функцыя націску — словаразмежавальная.

Ад месца націску залежаць:

  • адрозненне аднолькавых па гукавым саставе слоў: áтлас — атлáс;
  • правілы напісання галосных: ляснíк, леснічóўка, высакая́касны, шырокафармáтны;
  • адрозненне граматычных форм слова: рýкі — рукí;
  • адрозненне форм закончанага і незакончанага трывання дзеяслова: насы́паць — насыпáць.

5 of 7

Націск мае вельмі важную ролю. У залежнасці ад таго, як мы яго паставім, будзе змяняцца сэнс слова. Напрыклад: лíчыць і лічы́ць. Лíчыць гэта па-руску считать что-то чем-то, а лiчы́ць гэта па-руску таксама считать, толькі абазначае гэта слова колькасць. Таксама ад націска залежаць правілы напісання галосных у слове, граматычныя формы слова, дзякуючы націску мы можам адрозніваць словы, аднолькавыя па гукавым саставе. Без націска немагчыма існаванне як беларускай, так і рускай мовы ў прынцыпе.

Роля націску

6 of 7

Асаблівасці націску ў беларускіх дзеяслоўных формах

7 of 7

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Сярэдняя школа №111 імя Міхаіла Каснерыка г. Мінска»

Дзякуй за ўвагу!