1 of 14

ЛЕГЕНДЫ

ФАЛЬКЛОРНЫЯ

І ЛІТАРАТУРНЫЯ

2 of 14

Фальклорнае фантастычнае апавяданне ,

якое выдаецца і ўспрымаецца як верагоднае,

хоць яно і не пацверджана якімі-небудзь гістарычнымі матэрыяламі.

Змест легенды самы разнастайны,

ён можа быць звязаны з вялікімі падзеямі, выдатнымі героямі

і са штодзённым жыццём.

Але абавязковай адзнакай легенды

з’яўляецца наяўнасць у ёй фантастыкі,

таямнічага (легендарнага) вытлумачэння

розных з’яў або падзей.

У фальклорнай легендзе адлюстроўваліся багатая фантазія народа, яго мары, думы, імкненні.

3 of 14

4 of 14

5 of 14

6 of 14

7 of 14

8 of 14

9 of 14

Між Татарскім канцом і Пярэспенскім мастком ля самага цяперашняга Віленскага паштовага тракта некалі пасяліўся знакаміты волат-чараўнік па празванню Менеск, або Менскі, і збудаваў на Свіслачы вялікі каменны млын на сямі колах. Гавораць, што ніхто яго ніколі не бачыў, а між тым на ўсім свіслацкім наваколлі ўсе расказвалі аб яго сіле і магутнасці. У яго млыне нібыта мука малолася не з жыта, а з камення, што ўначы чуліся там нейкія дзіўныя крыкі, галёканне, песні, музыка і скокі, што ў поўнач раз'язджаў ён на сваім млыне на дарогах і збіраў дружыну з дужых людзей, з якіх потым утварыўся цэлы народ, які пачаў сяліцца побач з млыном чараўніка... Ад таго часу ў Мінскім павеце захавалася прымаўка: "Не пайду я да Менска ад шляху Віленска; а пайду па шляху Віленскім, спаткаюся з Менескам".

Аб паходжанні Мінска

10 of 14

11 of 14

12 of 14

Нібыта вёз купец на калёсах свой тавар у Літву ды завяз у багністых балотах. Не выбрацца. Пачаў здзіраць бяросту і засцілаць ёю гаць. А калі назад з Літвы вярнуўся, пабудаваў на гэтым месцы каплічку. Да той каплічкі, як да святога месца "на бярэсце", пачалі з'язджацца людзі. Месца гэта было лёгка ўмацаваць ад ворагаў. Вакол прыродныя абарончыя равы (рукавы Мухаўца). I пачалі асядаць тут людзі, пачалі будаваць горад "на бярэсце".

Як узнікла Бярэсце

13 of 14

14 of 14