Рэгістрацыя для ўдзелу ў сустрэчы "Жанчыны разам" - 03/08/2022
Запрашаем на чацвёртую і фінальную сустрэчу з новага цыклу "Жанчыны разам" - Прырода эмоцый.
3 жніўня (серада), 18:00
Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
УДЗЕЛ - бясплатны па рэгістрацыі праз анкету

Апошняя сустрэча цыклу дапаможа нам заўважыць змены і прыроду эмоцый. Мы зможам пачаць развітвацца з таксічнымі перажываннямі, якія больш нам не патрэбныя. Прымаць сябе са сваім настроем і эмоцыямі ў няўстойлівым свеце дапамогуць практыкаванні і ўзаемная падтрымка.

Механіка сустрэчы: кожная сустрэча - гэта група падтрымкі для беларусак, якія пражываюць у Польшчы. Гэта жаночае кола ўзаемадапамогі, цёплых зносін і магчымасці падзяліць досведам жыцця ў новай краіне. Кожная сустрэча прадугледжвае знаёмства, інфармацыю, звязаную з агульнай тэмай сустрэчы і індывідуальныя ці сумесныя практыкаванні, якія дапамогуць лепш пазнаць сябе і знайсці новыя спосабы рэагавання і адаптацыі. У перапынку заўсёды ёсць магчымасць выпіць гарбату ці каву і пагутарыць за межамі круга.

Дэтаксікацыя. Усе эмоцыі і нават тыя, якія мы часам лічым непрыемнымі, дапамагаюць нам паспяхова і эфектыўна рэагаваць на зменлівую рэальнасць. Часам вялікія ўзрушэнні, працяглы стрэс, траўматычны досвед або жыццёвы крызіс збівае нашы механізмы і мы застаемся з эмоцыяй, якая больш не дапамагае нам і не з'яўляецца актуальным адказам на рэальнасць. Такія эмоцыі называюцца таксічнымі. Часта таксічнымі бываюць сорам, пачуццё віны, страх, трывога, раздражненне. На сустрэчах будзем вучыцца заўважаць таксічныя перажыванні і правядзём вялікую дэтаксікацыю. Кожная сустрэча - гэта знаёмства з сабой і з выдатнымі жанчынамі, удзельніцамі сустрэч. Марта Скугарава (псіхатэрапеўтка і мадэратарка сустрэчаў) і Кацярына Кузіна (інструктарка ёгі) забяспечаць далікатную і бяспечную атмасферу, падрыхтуюць практыкаванні і правядуць праз працэс эмацыйнай дэтаксікацыі.

Каб прыняць удзел у сустрэчах для жанчын неабходна запоўніць анкету ніжэй.

Лічба месцаў абмежаваная - з Вамі скантактуюцца праз email (УВАГА! Чаcам нашыя e-mail-ы трапляюць у спам, таму правярайце яго таксама)
 
Next
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This form was created inside of Fundacja "Białoruski Dom". Report Abuse