Мы рады прапанаваць магчымасць бясплатнага карыстання аўтарам і аўтарка відэапраектаў, якія ўносяць уклад у развіццё грамадзянскага сектара, садзейнічаюць развіццю культурнай і творчай сферы Беларусі, а таксама развіваюць беларускія супольнасці за мяжой.
Бясплатныя гадзіны прадастаўляюцца на конкурснай аснове, і колькасць іх абмежавана.
Важна!
- бясплатна прадстаўляецца студыя са светлавым абсталяваннем і фонамі
- арэнда камер і гукавога абсталявання ажыццяўляецца на платнай аснове са зніжкай
- арэнда любога абсталявання "на вынас" ажыццяўляецца на платнай аснове з абавязковым суправаджэннем нашага тэхніка
Заяўкі будуць прымаюцца цягам лістапада і снежня, а скарыстацца студыяй можна будзе ў лістападзе, снежне і студзені.
Мы будзем разглядацаь заяўкі па іх паступленіі за 3-4 працоўных дня.
Колькасць бясплатных гадзін, якія прадстаўляюцца, залежыць ад колькасці вольных гадзін у студыі па-за камерцыйным карыстаннем.
Адрас студыі: Karmelitų g. 5, Vilnius, Lithuania
Падрабязней пра студыю і абсталяванне CreateCulture Studio можна даведацца па спасылцы https://createculture.studio/by