🤝БХК запускае новы раўнд кансультацый для ініцыятыў грамадзянскай супольнасці па трох напрамках:
💡Нефармальная адукацыя ў сферы правоў чалавека, у тым ліку Рамкавыя кампетэнцыі у галіне правоў чалавека для сектара нефармальнай адукацыі
🕊️Міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека
💜Прымяненне падыхода, заснаванага на правах чалавека (human rights based approach, HRBA)
⌛Перыяд, у які дзейнічае прапанова: лістапад-снежань 2025 ці да заканчэння рэсурсаў БХК, выдзеленых на гэтую працу.
Калі ў вас ёсць пытанні, нявырашаныя праблемы, недахоп інфармацыі і разумення як дзейнічаць па 3-х гэтых напрамках, мы пастараемся вам дапамагчы:
💡Нефармальная адукацыя ў сферы правоў чалавека: метадычныя ці сутнасныя кансультацыі любога кшталту, у тым ліку па: ацэнцы/зместу/складанні адукацыйных праграм; уключэнню кампанента правоў чалавека ў агульнаграмадзянскую адукацыю; прымяненні ў працы Рамкавых кампетэнцый у галіне правоў чалавека для сектара нефармальнай адукацыі; магчымых формах уключэння ў ваш адукацыйны працэс інструментаў, распрацаваных БХК: базавы анлайн курс па правах чалавека і дапаможнік да яго.
🕊️ Міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека: рэлевантныя для вашай арганізацыі механізмы з існуючых для Беларусі / карта міжнародных механізмаў і іх узаемасувязь; магчымыя формы узаемадзеяння з механізмамі ААН у вашай сферы / методыка складання зваротаў; кааліцыйная праца пры звароце ў міжнародныя механізмы; карыстанне Календаром міжнародных праваабарончых механізмаў для НДА, распрацаваным БХК.
💜 Прымяненне падыхода, заснаванага на правах чалавека (human rights based approach, HRBA): уключэнне HRBA у праэктныя заяўкі; ацэнка ўнутраных палітык і працэсаў у арганізацыі на адпаведнасць HRBA; разбор канкрэтных кейсаў (унутраных і вонкавых) у працы вашай арганізацыі на адпаведнасць HRBA.
Алгарытм працы
1. Вы запаўняеце форму.
2. Мы ацэньваем, ці зможам вам дапамагчы, і ў любым выпадку звяжамся з вамі.
3. Калі мы лічым, што можам вам дапамагчы, дамаўляемся аб неабходнай колькасці анлайн/афлайн сустрэч для працы па вашым пытанні.
🔒БХК збірае і апрацоўвае вашыя персанальныя даныя толькі для мэтаў раунда кансультацый. Мы выдаляем або ананімізіруем для статыстыкі персанальныя даныя цягам 2 месяцаў пасля заканчэння кола. Таксама мы клапоцімся аб бяспецы вашых даных падчас апрацоўкі.