Рэгістрацыя ў Вільню 22.11.2019 на цырымонію перапахавання Кастуся Каліноўскага і іншых пакараных смерцю паўстанцаў 1863-1864 гг.
Літоўскімі ўладамі афіцыйна зацверджаная дата перапахавання парэшткаў Кастуся Каліноўскага і іншых пастанцаў 1863-1864 гг., якіх Расейская Імперыя прысудзіла да пакарання смерцю ў Вільню. Іх парэшткі былі знойдзеныя ў 2017 г. на Гедымінавай гары ў Вільні. І 22 лістапада літоўскія ўлады іх плануюць урачыста перапахаваць у адноўленай каплічцы на знакамітых віленскіх могілках Роса. З гэтай нагоды рыхтуецца шмат урачыстых мерапрыемстваў, у тым ліку ў беларускай грамадой ў Вільні.

Каб годна ўшанаваць героя Беларусі, заклікаем усіх беларусаў, якія маюць магчымасць у гэты дзень пятніцу 22 лістапада, прыехаць у Вільню і далучыцца да мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці ня толькі Кастуся Каліноўскага, але і іншых паўстанцаў, амаль палова з якіх паходзіць з сучаснай тэрыторыі Беларусі.

Прапануем усім, хто плануе ў гэты дзень вандроўку ў Вільню з любога горада Беларусі, зарэгістравацца ў гэтай агульнай гугл-форме, каб мы маглі каардынавацца, ведаць, колькі беларусаў агулам плануе ехаць, мець магчымасць паспрабаваць дапамагчы з візамі, даездам і размяшчэннем, а таксама папрасіць нейкай дапамогі падчас шэсця ды іншых мерапрыемстваў.

Хто не зможа прыехаць у пятніцу 22 лістапада, запрашаем прыязжаць у Вільню ў суботу 23 лістапада, бо на гэты дзень Беларускі грамадскі камітэт па ўшанаванні Кастуся Каліноўскага ды іншых пакараных смерцю пастанцаў 1863-1864 гг. запланаваў шмат уласна беларускіх мерапрыемстваў.

У гэты дзень будзе арганізавана шмат аўтобусных вандровак з Менску і іншых гарадоў Беларусі з экскурсіямі па Вільні Каліноўскага, калі вы хочаце абраць такі варыянт, пазначце гэта ў адпаведным пункце гугл-формы і мы дашлем вам канкрэтныя праграмы вандровак і кантакты арганізатараў. Улічыце, што большасць аўтобусных вандровак будзе выязжаць у чацвер уначы, каб паспець на пачатак урачыстасцяў.

Прыкладныя праграмы аўтобусных вандровак на 1, 2 і 3 дні, якія будуць арганізаваныя 22-24 лістапада ў Вільню, і кошты глядзіце тут:
https://docs.google.com/document/d/1NcNw5PekCwBgIuRfLbIdp7Itsaq7pwYqpKVWB-HYemk/

ВІЗАВАЯ ПАДТРЫМКА на жаль, на дадзены момант прыпыненая, бо з серады за 3 дні візы на перапахаванне Кастуся Каліноўскага запрасілі больш за 1000 чалавек!!!

На сайце Амбасады Літвы ў Беларусі, дзе была інфармацыя пра працэдуру рэгістрацыі на бясплатныя аднаразовыя візы з 20 па 24 лістапада, з'явіўся запіс, што рэгістрацыя на выдачу ільготных візаў прыпыненая:
https://by.mfa.lt/by/ru/news/kul-jturnaaa-diplomatiaa-1

Ці будзе яна адноўленая, пакуль невядома. Гэта датычыць усіх, акрамя жыхароў Гарадзенскай і Берасцейскай абласцей: ім яшчэ візы выдаюць.

УВАГА!!! На жаль, наш спіс рэгістрацыі не быў узяты пад увагу, таму пісаць хадайніцтва на атрыманне візы (у адвольнай форме) трэба было пісаць самастойна!

Раім на ўсялякі выпадак напісаць заяву па той схеме, па якой прасілі гэта зрабіць (падаем унізе) - магчыма, калі рэгістрацыя будзе адноўленая, вы таксама патрапіце ў спіс:

Жадаючыя атрымаць ільготную візу на наведванне мерапрыемстваў, звязаных з перапахаваннем парэшткаў кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг. у Вільні, мусілі папярэдне індывідуальна рэгістравацца ў
Амбасадзе да 5 лістапада 2019 г. на адрас эл. пошты k1@urm.lt

(Жыхары Гродзенскай і Брэсцкай абласцей звяртаюцца ў Генеральнае консультва Літоўскай Рэспублікі ў Гародні - kons.gardinas@urm.lt).

У графе SUBJECT (назва ліста) павінны быць пазначаныя прозвiшча, iмя лацінскімі літарамі як у пашпарце, а таксама нумар пашпарта (напрыклад, KALINOUSKI KANSTANCIN MP7654321)

Сам ліст павінен утрымліваць хадайніцтва аб прадастаўленні візы на вышэйпазначаныя мерапрыемствы.

У сувязі з абмежаванымі магчымасцямі візавага аддзела колькасць суіскальнікаў абмежаваная і Амбасада праінфармуе заяўнікаў аб магчымасці падачы дакументаў на ільготныя візы ў індывідуальнымпарадку па эл. пошце.

Візы мусілі выдавацца на аднаразовую паездку, максімальны тэрмін дзеяння візы з 20 па 24 лістапада 2019 г.

У выпадку пазітыўнага адказу суіскальнікі віз мусілі асабіста падаваць у Амбасаду дакументы, спіс якіх пазначаны ў спасылцы.

Сцэнар урачыстасцяў у Вільні і папярэдні план мерапрыемстваў, падрыхтаваны Беларускім грамадскім камітэтам ушанавання памяці Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863-1864 гг. у Вільні:

22 лістапада, пятніца

08:30 – перанос парэшткаў паўстанцаў з Палацу валадароў у Віленскі кафедральны сабор (у Палац валадароў парэшткі паўстанцаў перанясуць 20 лістапада).

09.00—11.30 – Развітанне грамадскасці з паўстанцамі ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход свабодны).

12.00 – Пачатак урачыстай імшы ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход абмежаваны, але на Кафедральнай плошчы будуць усталяваныя адмысловыя вялікія экраны).

13.20 – Пачатак пешай развітальнай працэсіі ад Кафедральнага касцёла да могілак Росы. Парэшткі Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага павязуць на лафеце, іншых паўстанцаў — на катафалках.

14.30 – Цырымонія пахавання парэшткаў у калумбарыі капліцы на могілках Росы.

Для лідэраў паўстання будуць абсталяваныя пачэсныя месцы. Кожнае надмагілле будзе падпісанае на трох мовах: літоўскай, польскай і беларускай, - а на агульным стэндзе яшчэ дадасца ангельская: «На гэтым месцы пахаваныя ўдзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў і яго кіраўнікі Зыгмунт Серакоўскі і Кастусь Каліноўскі».

20.00 – Канцэрт гурта "Dzieciuki" у музычным тэатры Legendos Klubas (Kalvarijų g. 85)Літоўскімі ўладамі афіцыйна зацверджаная дата перапахавання парэшткаў Кастуся Каліноўскага і іншых пастанцаў 1863-1864 гг., якіх Расейская Імперыя прысудзіла да пакарання смерцю ў Вільню. Іх парэшткі былі знойдзеныя ў 2017 г. на Гедымінавай гары ў Вільні. І 22 лістапада літоўскія ўлады іх плануюць урачыста перапахаваць у адноўленай каплічцы на знакамітых віленскіх могілках Роса. З гэтай нагоды рыхтуецца шмат урачыстых мерапрыемстваў, у тым ліку ў беларускай грамадой ў Вільні.

Каб годна ўшанаваць героя Беларусі, заклікаем усіх беларусаў, якія маюць магчымасць у гэты дзень пятніцу 22 лістапада, прыехаць у Вільню і далучыцца да мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці ня толькі Кастуся Каліноўскага, але і іншых паўстанцаў, амаль палова з якіх паходзіць з сучаснай тэрыторыі Беларусі.

Прапануем усім, хто плануе ў гэты дзень вандроўку ў Вільню з любога горада Беларусі, зарэгістравацца ў гэтай агульнай гугл-форме, каб мы маглі каардынавацца, ведаць, колькі беларусаў агулам плануе ехаць, мець магчымасць паспрабаваць дапамагчы з візамі, даездам і размяшчэннем, а таксама папрасіць нейкай дапамогі падчас шэсця ды іншых мерапрыемстваў.

Хто не зможа прыехаць у пятніцу 22 лістапада, запрашаем прыязжаць у Вільню ў суботу 23 лістапада, бо на гэты дзень Беларускі грамадскі камітэт па ўшанаванні Кастуся Каліноўскага ды іншых пакараных смерцю пастанцаў 1863-1864 гг. запланаваў шмат уласна беларускіх мерапрыемстваў.

У гэты дзень будзе арганізавана шмат аўтобусных вандровак з Менску і іншых гарадоў Беларусі з экскурсіямі па Вільні Каліноўскага, калі вы хочаце абраць такі варыянт, пазначце гэта ў адпаведным пункце гугл-формы і мы дашлем вам канкрэтныя праграмы вандровак і кантакты арганізатараў. Улічыце, што большасць аўтобусных вандровак будзе выязжаць у чацвер уначы, каб паспець на пачатак урачыстасцяў.

Прыкладныя праграмы аўтобусных вандровак на 1, 2 і 3 дні, якія будуць арганізаваныя 22-24 лістапада ў Вільню, і кошты глядзіце тут:
https://docs.google.com/document/d/1NcNw5PekCwBgIuRfLbIdp7Itsaq7pwYqpKVWB-HYemk/

ВІЗАВАЯ ПАДТРЫМКА на жаль, на дадзены момант прыпыненая, бо з серады за 3 дні візы на перапахаванне Кастуся Каліноўскага запрасілі больш за 1000 чалавек!!!

На сайце Амбасады Літвы ў Беларусі, дзе была інфармацыя пра працэдуру рэгістрацыі на бясплатныя аднаразовыя візы з 20 па 24 лістапада, з'явіўся запіс, што рэгістрацыя на выдачу ільготных візаў прыпыненая:
https://by.mfa.lt/by/ru/news/kul-jturnaaa-diplomatiaa-1

Ці будзе яна адноўленая, пакуль невядома. Гэта датычыць усіх, акрамя жыхароў Гарадзенскай і Берасцейскай абласцей: ім яшчэ візы выдаюць.

УВАГА!!! На жаль, наш спіс рэгістрацыі не быў узяты пад увагу, таму пісаць хадайніцтва на атрыманне візы (у адвольнай форме) трэба было пісаць самастойна!

Раім на ўсялякі выпадак напісаць заяву па той схеме, па якой прасілі гэта зрабіць (падаем унізе) - магчыма, калі рэгістрацыя будзе адноўленая, вы таксама патрапіце ў спіс:

Жадаючыя атрымаць ільготную візу на наведванне мерапрыемстваў, звязаных з перапахаваннем парэшткаў кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг. у Вільні, мусілі папярэдне індывідуальна рэгістравацца ў
Амбасадзе да 5 лістапада 2019 г. на адрас эл. пошты k1@urm.lt

(Жыхары Гродзенскай і Брэсцкай абласцей звяртаюцца ў Генеральнае консультва Літоўскай Рэспублікі ў Гародні - kons.gardinas@urm.lt).

У графе SUBJECT (назва ліста) павінны быць пазначаныя прозвiшча, iмя лацінскімі літарамі як у пашпарце, а таксама нумар пашпарта (напрыклад, KALINOUSKI KANSTANCIN MP7654321)

Сам ліст павінен утрымліваць хадайніцтва аб прадастаўленні візы на вышэйпазначаныя мерапрыемствы.

У сувязі з абмежаванымі магчымасцямі візавага аддзела колькасць суіскальнікаў абмежаваная і Амбасада праінфармуе заяўнікаў аб магчымасці падачы дакументаў на ільготныя візы ў індывідуальнымпарадку па эл. пошце.

Візы мусілі выдавацца на аднаразовую паездку, максімальны тэрмін дзеяння візы з 20 па 24 лістапада 2019 г.

У выпадку пазітыўнага адказу суіскальнікі віз мусілі асабіста падаваць у Амбасаду дакументы, спіс якіх пазначаны ў спасылцы.

Сцэнар урачыстасцяў у Вільні і папярэдні план мерапрыемстваў, падрыхтаваны Беларускім грамадскім камітэтам ушанавання памяці Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863-1864 гг. у Вільні:

22 лістапада, пятніца

08:30 – перанос парэшткаў паўстанцаў з Палацу валадароў у Віленскі кафедральны сабор (у Палац валадароў парэшткі паўстанцаў перанясуць 20 лістапада).

09.00—11.30 – Развітанне грамадскасці з паўстанцамі ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход свабодны).

12.00 – Пачатак урачыстай імшы ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход абмежаваны, але на Кафедральнай плошчы будуць усталяваныя адмысловыя вялікія экраны).

13.20 – Пачатак пешай развітальнай працэсіі ад Кафедральнага касцёла да могілак Росы. Парэшткі Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага павязуць на лафеце, іншых паўстанцаў — на катафалках.

14.30 – Цырымонія пахавання парэшткаў у калумбарыі капліцы на могілках Росы.

Для лідэраў паўстання будуць абсталяваныя пачэсныя месцы. Кожнае надмагілле будзе падпісанае на трох мовах: літоўскай, польскай і беларускай, - а на агульным стэндзе яшчэ дадасца ангельская: «На гэтым месцы пахаваныя ўдзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў і яго кіраўнікі Зыгмунт Серакоўскі і Кастусь Каліноўскі».

20.00 – Канцэрт гурта "Dzieciuki" у музычным тэатры Legendos Klubas (Kalvarijų g. 85), квіткі 5 еўра (на ўваходзе)

23 лістапада, субота

11:00 – Грэка-каталіцкае богаслужэнне за супакой паўстанцаў 1863-1864 гг. у Базыльянскіх мурах (Святатроіцкая грэка-каталіцкая царква, адрас: Aušros Vartų g. 7B).

13:00 – Сустрэча грамадскасці з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі (дакладныя час і месца будуць агучана неўзабаве).

16:00 – Містэрыя: гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем прысвечаны паўстанню 1863-1864 гг (дакладны час і месца будуць агучаныя неўзабаве).

18:00 – Паўстанцкі ланцуг: жалобнае грамадскае шэсце са знічамі ад Вострай брамы да могілак Росы.

24 лістапада, нядзеля

12:00 – Беларускае рымска-каталіцкае набажэнства за ўпакой паўстанцаў 1863-1864 гг. у касцёле Св. Варфаламея на Зарэччы (адрас: Užupio g., 17).

14:00 – 16:00 – Бясплатныя пазнавальныя вандроўкі па беларускіх мясцінах Вільні. Сустрэча каля касцёла Св. Варфаламея на Зарэччы (Užupio g., 17).

Кантакты ў Менску:

+375-44-5386283 і +375-25-5458430(viber, telegram, whatsapp), а таксама праз е-майл: bielkultura@gmail.com

Прозвішча, імя і імя па бацьку (кірыліцай) *
Your answer
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар), viber, whatsapp, telegram) *
Your answer
Адрас электроннай пошты *
Your answer
Горад, адкуль плануеце ехаць *
Горад, адкуль плануеце ехаць (калі няма ў спісе вышэй):
Your answer
Ці хочаце паўдзельнічаць у арганізаваным туры з экскурсіяй *
Ці плануеце ехаць на сваім аўто і маеце месцы, каб некага ўзяць *
Ці патрэбна дапамога ў даездзе *
Ці патрэбна дапамога ў браніраванні жытла ў Вільні *
Ці маеце патрэбу ў візе *
Ці маеце патрэбу ў страхоўцы *
ПРОЗВІШЧА і ІМЯ (лацінкай, як у пашпарце) - тут і далей - калі маеце патрэбу ў візе, жытле ці арганізаванай вандроўцы
Your answer
Дата нараджэння
MM
/
DD
/
YYYY
Нумар пашпарта
Your answer
Адрас рэгістрацыі (як у пашпарце) - тут і далей - калі маеце патрэбу ў візе
Your answer
Дата выдачы пашпарта
MM
/
DD
/
YYYY
Кім выдадзены пашпарт
Your answer
Дата, да якой дзейнічае пашпарт
MM
/
DD
/
YYYY
Ідэнтыфікацыйны нумар
Your answer
Прафесія
Your answer
Адкуль выйшлі на гэтую гугл-форму *
Your answer
Submit
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy