Эрудыт-віктарына "Святло далёкай зоркі"
У гісторыі нашай краіны шмат  асобаў, чые імёны гучаць з годнасцю, іх лёсы адрозніваюцца неаднастайнасцю, выключнасцю і прыгодамі. Запішыце імёны славутых землякоў.

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Установа адукацыі *
Назва каманды *
1. Лекарка султанскага двара і гарэма ў Асманскай імперыі, авантурыстка і вандроўніца родам з Навагрудчыны.
Captionless Image
2. Унучка беларускай княгіні-амазонкі, прылічаная да ліку святых.
Captionless Image
3. Дзе 13 верасня 2016 года быў устаноўлены  ўнікальны помнік княгіні-абаронцы горада ад татарскіх набегаў?  Назавіце горад і імя княгіні.
Captionless Image
4. Назавіце імя ваеннага інжынера арміі Вялікага княства Літоўскага. У 1995 годзе пошта выпусціла спецыяльную  марку, прысвечаную гэтаму вучонаму.  
Captionless Image
5. Першы прэзідэнт адной з азіяцкіх дзяржаў родам з-пад Пінска. Назавіце імя асобы і дзяржаву, у якой ён правіў.
Captionless Image
6. Сучаснік Адама Міцкевіча, з’яўляецца прататыпам эканома Жэготы з паэмы “Пан Тадэвуш”. Вядомы вучоны, імем якога названы кактус, фіялка, галаваногі малюск, малая планета, мінерал.
Captionless Image
7. Ён  запомніўся беларусам “вечным вандроўнікам”, бачыў касмічныя сны і распісваў дываны за ежу.
Captionless Image
8. Змагар за незалежнасць, герой Амерыкі.   Напалеон і Аляксандр I прапаноўвалі яму ўзначаліць польскую  дзяржаву ў саставе сваіх імперый.
Captionless Image
9. Яе цень, выкліканы чарнакніжнікам панам Твардоўскім, па сённяшні дзень блукае па алеях парку.
Captionless Image
10. Герой шматлікіх легенд, сын адной з самых адукаваных жанчын Еўропы. За прагу да складання баек аб сваіх неверагодных прыгодах яго назвалі беларускім  Мюнхаўзенам.  Пра дзівацтвы гэтага князя напісана ў кнізе «Княжна Тараканова и принцесса Владимирская».
Captionless Image
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google.