кінапрагляд "Паміж домам і сабой"

29.11 у Варшаве мы пакажам новы дакументальны фільм🔥  

Фільм даследуе асабісты і калектыўны досвед беларускіх ЛГБТК+ людзей праз рэальныя гісторыі Жэні і Джэйн, чые жыцці аказаліся падзеленыя паміж радзімай і эміграцыяй. У цэнтры апавядання шлях персоны, якая вырасла ва ўмовах гамафобнай дзяржаўнай палітыкі, страху і сацыяльнага ціску.

Гэта гісторыя аб годнасці і ўразлівасці, аб сіле быць сабой насуперак абставінам і аб салідарнасці, якая заўсёды пакідае месца для надзеі.

Карціна стала вынікам вялікай працы, праведзенай камандай "Прававой ініцыятывы". Будзем бясконца рады, калі вы падзеліце з намі момант прэзентацыі фільма і прыйдзеце на кінапаказ у Варшаве.

Пасля кінапрагляду адбудзецца нэтворкінг, арганізаваны TG House. Гэта будзе магчымасць пазнаёміцца, пачаставацца ды проста добра правесці вечар у нефармальнай, цёплай атмасферы. Мы таксама прыгатуем невялікі сюрпрыз — аўтэнтычны беларускі напой, які дадасць нашай сустрэчы асаблівага настрою. Мы будзем рады падзяліць гэты час разам з вамі!

📍 Варшава (адрас паведамім зарэгістраваным удзельнікам)

🕖29.11, 16:00

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Імя / Нік, якім зручна звяртацца да цябе
*
Твае займеннікі (па жаданні)
Тэлеграм/ Signal/ Emal 
*
Напішы канал сувязі, па якім табе зручна атрымаць пацверджанне і месца
Акаўнт у сацсетцы (inst/fb)
*
Нешта яшчэ, што хочаш паведаміць/прапанаваць?  
Адпраўляючы гэтую форму, я пацвярджаю сваю згоду на апрацоўку маіх персанальных дадзеных, пазначаных вышэй, для мэт арганізацыі і правядзення кінапаказу, а таксама для наступнай камунікацыі, звязанай з вынікамі мерапрыемства.

Дадзеныя выкарыстоўваюцца выключна камандай арганізатараў (Прававая ініцыятыва і  TG House) і не перадаюцца трэцім асобам. Захоўванне і апрацоўка інфармацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Рэгламенту (ЕС) 2016/679 (GDPR).
*
Required
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This form was created inside of torturesbelarus2020.org.

Does this form look suspicious? Report