Фестываль PRADMOVA – гэта пляцоўка для камунікацыі паміж удзельнікамі літаратурнага працэсу і кніжнай сферы: выдаўцамі, аўтарамі, рэдактарамі, ілюстратарамі, дызайнерамі, распаўсюдвальнікамі і, безумоўна, чытачамі. Праграма фестываля традыцыйна складаецца з лекцый, майстар-класаў, літаратурных і музычных выступаў як беларускіх, так і замежных удзельнікаў.
Сёлета фестываль мае адбыцца на пляцоўках па-за межамі Беларусі ў чэрвені.
Меркаваны расклад (у датах і паслядоўнасці магчымы змены):
4 чэрвеня – Тбілісі;
12 чэрвеня – Кракаў;
18 чэрвеня – Варшава;
25 чэрвеня – Вільнюс.
Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца выдаўцы, аўтары, рэдактары, музыкі – усе, чыё жыццё звязана з літаратурай і выдавецкай дзейнасцю. Вы можаце далучыцца да фестываля, прапанаваўшы ідэю сваёй імпрэзы ў афлайн ці анлайн-фармаце.
Калі ласка, звярніце ўвагу, што фестываль не падтрымлівае арганізацыйныя выдаткі: транспартныя выдаткі, пражыванне і інш.
Заяўкі прымаюцца да 25 красавіка ўключна.
Пра вынікі разгляду вашай прапановы вас паведамяць праз ліст на электронную пошту да 10 траўня.
Па пытаннях можна звяртацца на скрыню
zajauka2022@gmail.com