Напрыканцы верасня мы запрасілі трох выдатных творцаў, паэтаў, праз жыццё якіх чырвонай ніткай праходзяць шчырасць, чуласць і свабода, выступіць з прэзентацыямі сваіх кніг у Кракаве 🤍❤️🤍
Калі: 24 верасня, пачатак спаткання а 15:00
Дзе: Віла Дэц'юса | Willa Decjusza
Што вас чакае:
- прэзентацыя выдадзеных за апошнія гады ў эміграцыі кніг 📚
- мажлівасць набыць і падпісаць у аўтараў зборнікі 📖🖋
- жывая гутарка з паэтамі 🥰
Дзмітрый Строцаў (нар. 1963) — беларускі паэт, эсэіст, крытык і літаратурны выдавец. Ён асабліва вядомы сваімі паэтычнымі перформансамі, якія спасылаюцца на традыцыі ад авангарду да неафолку. На працягу многіх гадоў Строцаў вёў у Менску праэкт «Мінская школа», прысвечаны дысідэнцкай і пратэстнай паэзіі савецкага часу. Увосені 2020 года трапіў у турму за ўдзел у пратэстах.
У 2022 годзе на Віле Дэц'юса Дзмітрый Строцаў прадставіў паэтычную праграму ў 4 мовах «Дзе я быў апошнія 15 гадоў — я крычаў».
Новае беларускае выдавецтва hochroth-Minsk — філіял знакамітага нямецкага выдавецтва Hochroth, які адкрыўся дзякуючы Дзмітрыю Строцаву. Hochroth у перакладзе з нямецкай вызначае высока-, глыбока- альбо зыркачырвоны.
Наста Кудасава (нар. 1984) — паэтка, магістарка літаратуразнаўства. Аўтарка зборнікаў паэзіі "Лісцё маіх рук" 2006, "Рыба" 2013, "Маё невымаўля" 2016, "Вясна — вуснам цесна" 2021, "Побач" 2022 і "Я працягваю", выдадзенага ў 2023 у выдавецтве hochroth-Minsk у Берліне.
Артур Камароўскі (нар. 1991) — паэт, перфармансіст, мастак і арт-куратар, магістр літаратуразнаўства. Сузаснавальнік часопіса "Таўбін". Аўтар зборнікаў паэзіі "Вада працягвае жыць" 2020, "Corpus Vile" выдадзенага ў 2023 у выдавецтве Skaryna Press у Лондане і зборніка "Я і ёсць забаронены сцяг", выдадзенага ў 2023 у hochroth-Minsk у Берліне.
Спатканне адбудзецца ў супрацы Беларускага Таварыства "Крок" і Інстытута Культуры Віла Дэц'юса ў межах праграмы "Культура ў эміграцыі | Kultura na uchodźstwie".
✨🎁✨
BY: Удзел бясплатны, але абавязковая рэгістрацыя, колькасць месцаў абмежаваная!
Пацверджанне рэгістрацыі дашлём на ваш адрас электроннай пошты 📧
PL: Udział jest bezpłatny, obowiązują jednak zapisy, ponieważ liczba miejsc jest ograniczona!
Potwierdzenie rejestracji zostanie przesłane na państwa e-mail 💌
EN: Participation is free, but registration is required, the number of places is limited!
Confirmation of registration will be sent to the e-mail of yours 📧