Перажываць эміграцыю цяжка. А перажываць эміграцыю пасля зняволення — цяжэй у разы. Калі падаецца, што ўжо няма сіл на жыццё, найлепшым лекам часта аказваюцца рух і жывыя сустрэчы.
Таму мы працягваем серыю спартовых сустрэч для былых палітзняволеных, іх блізкіх і ўсіх, каго закрануў пераслед. Далучайцеся!
Бліжэйшыя сустрэчы:
🏀 Баскетбол у Варшаве: 19 верасня (субота) , 12:00. Разам з Аляксандрам Івуліным і Рыгорам Астапеней. Пасля, пікнік.
🧘 Ёга і пікнік у Вроцлаве: 3 кастрычніка (субота), 12:00.
Каб далучыцца, калі ласка, запоўніце гэтую форму. Дакладнае месца сустрэчы дашлём пасля рэгістрацыі