Праграма «ГІСТОРЫЯ» запрашае: падрыхтоўчы інтэнсіў для абітурыентаў 2025

Паважаныя абітурыенткі і абітурыенты,
запрашаем вас на падрыхтоўчы інтэнсіў ад выкладчыкаў бакалаўрскай праграмы «Гісторыя» (Дэпартамент гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ).

Што, калі гісторыя — гэта не пра тое, «як было насамрэч», а пра тое, як людзі бачылі сябе і іншых, як яны апісвалі і разумелі свой час — і што засталося паміж радкоў.

Дэпартамент гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ запрашае абітурыентаў на падрыхтоўчы інтэнсіў ад выкладчыкаў бакалаўрскай праграмы «Гісторыя».

❗️Унікальная магчымасць: інтэнсіў ужо стартаваў, але вы можаце далучыцца ў якасці слухача ў любы момант да яго завяршэння. Каб далучыцца - калі ласка, запоўніце форму

Падрыхтоўчы інтэнсіў — гэта 6 аўтарскіх лекцый, у якіх выкладчыкі праграмы дзеляцца не шаблоннымі ведамі, а уласным даследчыцкім вопытам. Гэта магчымасць убачыць, якой можа быць гісторыя, і паспрабаваць сябе ў ролі даследчыка, інтэрпрэтатара, назіральніка.

📍 Фармат удзелу - анлайн (Zoom)
📍 Як праходзяць заняткі - 1 занятак = дзьве акадэмічныя гадзіны (да 90 хвілін)
📍 Мова навучання - беларуская, руская
🕒 Агулам - 6 заняткаў

💡 Удзельнікі-абiтурыенты, якія паспяхова завершаць усю праграму інтэнсіву, вызваляюцца ад уступнага суразмоўя пры паступленні на праграму «Гісторыя» Дэпартамента гуманітарных навук ЕГУ. Акрамя таго, інфармацыю пра праходжанне інтэнсіву можна уключыць ў сваё партфоліа пры падачы на гранты на аплату навучання.


ПРАГРАМА ІНТЭНСІВУ

  1. 20 траўняУводзіны: Шматаблічнасць замест аб’ектыўнасці?
    Гісторыя як поле інтэрпрэтацый. Чаму адна і тая ж падзея можа мець некалькі «ісцін»?

  2. 27 траўняАд літары да тэксту: берасцяныя граматы, цэры, графіці
    Што мы можам зразумець пра мінулае па самых простых штодзённых надпісах?

  3. 3 чэрвеняЛетапісы і хронікі: як чытаць старажытныя тэксты
    Чаму летапісы — гэта не «рэпартажы», а асаблівы спосаб мыслення пра час?

  4. 10 чэрвеняХто былі продкі? Праблема ідэнтычнасці ў Сярэднявеччы і раннім Новым часе
    Нацыі, роды, вераванні — як у мінулым вызначалі, хто «мы»?

  5. 17 чэрвеняЦяжкасці разумення культуры: як этналогія і культурная антрапалогія працуюць з крыніцамі
    Феномен культуры — адзін з самых складаных для вывучэння. Гэта патрабуе асаблівых крыніц: суб’ектыўны погляд людзей, уласныя назіранні, візуальны матэрыял, кантэксты культуры, сімвалы, уласны вопыт.

  6. 24 чэрвеняГістарычная геаграфія як інструмент разумення мінулага Як рэкі, межы і дарогі становяцца сведкамі і ўдзельнікамі гісторыі? 

🔍 Што дасць вам удзел у падрыхтоўчым інтэнсіве?

  • Гэта найлепшы спосаб пазнаёміцца з выкладчыкамі бакалаўрскай праграмы «Гісторыя».

  • Вы атрымаеце ўяўленне пра тое, як арганізавана навучанне на бакалаўрыяце — усе лекцыі інтэнсіву па насычанасці не саступаюць тым, якія слухаюць студэнты.

  • Замест звыклых «дамашніх заданняў» — творчыя практыкаванні, якія стануць часткай навучання (атрымаецца ва ўсіх!).

  • Удзел у праграме можа змяніць ваша ўяўленне пра гісторыю, а таксама пра тое, навошта і як яе можна вывучаць і выкарыстоўваць у жыцці і прафесіі.

  • Вы на ўласным досведзе пераканаецеся, што гісторыя — гэта не столькі навука пра мінулае, але і пра сучаснасць. А навучанне на такой праграме, як «Гісторыя», адкрывае шлях да паспяховай кар’еры.

  • І нават калі вы яшчэ не ўпэўненыя ў сваім выбары — прайдзіце інтэнсіў і ўпэўніцеся, што гэта менавіта тое, што вы шукалі!

🔗 Удзел - бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная.

У праграме магчымы змены і дапаўненні
*Адпраўляючы заяўку, вы даяце згоду на электроннае захоўванне вашых персанальных дадзеных.

Sign in to Google to save your progress. Learn more
E-mail (калі ласка, укажыце адрас, які вы рэгулярна правяраеце, без памылак) *
Вашы імя і прозвішча (лацінкай) *
Горад і краіна пражывання *
Укажыце, калі ласка, ваша грамадзянства
Як вы даведаліся аб падрыхтоўчым інтэнсіве?
Ваш статус:
*
Да сустрэчы на ​​курсе!
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This form was created inside of Ehu.lt.

Does this form look suspicious? Report