Акадэмія Рэгіянальных Лідэраў
Беларускі Дом у Варшаве аб’яўляе набор на Акадэмію рэгіянальных лідэраў, якая адбудзецца у ліпені-жніўні 2020. Акадэмія будзе складацца з трох адукацыйных сесій на розныя тэмы ў розных рэгіёнах Беларусі. Галоўныя мэты школы:
- развіццё кампетэнцый, накіраваных на эфектыўнае планаванне і рэалізацыю праектаў лакальных актывістаў, натхняльныя прыклады паспяховага актывізму і лепшай камунікацыі паміж актывістамі і ініцыятывамі;
- развіццё кампетэнцый, накіраваных на павышэнне якасці ўзаемадзеяння актывістаў з іх мэтавымі групамі;
- развіццё кампетэнцый, арыентаваных на PR-праекты і сацыяльна значныя ініцыятывы; пабудова механізмаў узаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады.
Даты сесій:
10-12 ліпеня
18-19 ліпеня
25-26 ліпеня
Сесіі пройдуць у розных кутках Беларусі.
Для таго каб быць адабраным у слухачы акадэміі, неабходна пацвердзіць свой удзел ва ўсіх 3 сесіях.
Дэдлай падачы заявак 29 чэрвеня да 12.00
Мы звяжамся толькі (!) з адабранымі кандыдатамі 4 ліпеня.