Сябры, у панядзелак 15 красавіка запрашаем Вас на інтэрактыўны занятак на Пэсах «МАМЭ ЛОШН УН ТАТЭ КАЛОШН» па габрэйскай спадчыне Беларусі, якое адбудецца ў прасторы CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5), дзе некалі жыў легендарны ідышамоўны паэт Мошэ Кульбак.
Дзякуючы вандроўнаму беларускаму ідышысту вы даведаецеся пра тое:
- калі з'явіліся габрэі (яўрэі) на тэрыторыі Беларусі і Літвы;
- якую спадчыны пакінулі яны на нашых землях;
- хто такія літвакі;
- чым ідыш адрозніваецца ад іўрыта;
- як "рэстаўравалі" ідыш у Мсціславе 80-х гадах XX cт.
А таксама:
- вывучыце алефбэйс і навучыцеся пісаць габрэйскімі літарамі сваё імя;
- вывучыце разам некалькі песняў на ідыш.
Удзел бясплатны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя праз гэтую гугл-форму.
Таксама вітаюцца данаты для вядоўцы!