Зараз у Вільне адбываецца вялікая колькасць культурніцкіх мерапрыемстваў, і мы вырашылі, што надыйшоў час пазнаёміцца бліжэй!
Робіш выставы або мерапрыемствы?
Кіруеш арт-прасторай?
Ствараеш арт-праекты?
Здымаеш кіно?
Выдаеш кніжкі?
Прыходзь знаёміцца!
Запрашаем усіх, хто датычны да арганізацыі культурнага жыцця Вільні, на наш Культурніцкі нетворкінг, дзе мы пазнаёмімся, падзелімся ідэямі, чэленджамі і прыемнасцямі, і канешне, падрыхтуем глебу для сумесных двіжух і праектаў!
У праграме:
- актыўныя знаёмствы і нетворкінг — мы падрыхтавалі некалькі цікавых метадаў знаёмства
- спікеры — мы запрасілі літоўскіх і беларускіх культдзеячаў
- Open Mic культурніцкіх праектаў — мы хочам каб і вы падзяліліся сваёй ініцыятывай ці праектам
💰 Уваход вольны, але па жаданні можна пакінуць ўнёсак ў дабрачынную скрыню на развіццё прасторы і праектаў CreateCulture Group
🍾 BYOB — прыносьце з сабой напоі (можна алкагольныя!), якія будзеце піць