Прэзентацыя і абмеркаванне даследавання: «Як (не) супрацоўнічаюць медыя і НДА

86% прадстаўн_іц грамадзянскай супольнасці і 71% прадстаўн_іц медыя лічаць супрацоўніцтва паміж сектарамі карысным і патрэбным. Што тады замінае такому супрацоўніцтву? Якія ёсць бар’еры, запыты і чаканні адно ад аднаго? Як можна ўзмацняць узаемадзеянне і супрацоўніцтва?

ІншыЯ, Razam e.V і БАЖ правялі даследаванне, каб адказаць на гэтыя пытанні. У межах даследавання было праведзена 14 глыбінных інтэрв’ю, 70 рэспандэнт_ак прынялі ўдзел у анлайн-апытанні. Вынікам даследавання таксама сталі рэкамендацыі і парады НДА і медыя адно аднаму пра тое, як можна паляпшаць сітуацыю і ўзмацняць супрацоўніцтва паміж рознымі сектарамі.

Дзе і калі?

Прэзентацыі пройдуць у двух гарадах:

  • Вільнюс: 23 кастрычніка 17:00-19:30
  • Варшава: 30 кастрычніка 17:00-19:30

Для каго гэтая сустрэча?

  • Медыярэдакцыі і журналіст_кі
  • НДА і незалежныя актывіст_кі
  • Даследчы_цы і іншыя зацікаўленыя бакі

90% медыя і НДА адзначылі, што асабістыя кантакты з’яўляюцца асноўным фактарам паспяховага супрацоўніцтва. Таму пасля прэзентацыі і сесіі з пытаннямі і адказамі мы запрашаем усіх далучацца да нэтворкінгу. У яго межах вы зможаце ў нефармальнай абстаноўцы ўсталяваць гэтыя кантакты, абмеркаваўшы пачутае і абмяняцца сваім досведам паспяховага і не вельмі супрацоўніцтва. А можа нават запланаваць новыя сумесныя актыўнасці!

Рэгістрацыя адкрыта да канца дня 21 і 28 кастрычніка для Вільнюса і Варшавы адпаведна. Дакладнае месца мы паведамім асобным лістом удзельні_цам, якія пройдуць верыфікацыю.

Мерапрыемства ладзіць арганізацыя ІншыЯ і аб’яданне беларусаў Нямеччыны Разам у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў і Press Club Belarus.

Чакаем вас на мерапрыемстве! 

Дзяліцеся анонсам з тымі, каму гэта можа быць важна і карысна!

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Апрацоўка персанальных дадзеных
Гэта форма для рэгістрацыі на прэзентацыю даследавання «Як (не) супрацоўнічаюць медыя і НДА» і нэтворкінг, якую праводзіць аб'яднанне беларусаў Нямеччыны Razam e.V., якая з’яўляецца кантралёрам вашых персанальных дадзеных, сумесна з арганізацыяй «ІншыЯ» і ў партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў у Вільнюсе 23.10.2025 і Press Club Belarus у Варшаве 30.10.2025. Юрыдычнымі падставамі для апрацоўкі з’яўляюцца:
  • аказанне паслугі (з мэтай правядзенне мерапрыемства),
  • легітымны інтарэс дбаць пра бяспеку для каманды арагнізатар_ак, эксперт_ак і ўдзельні_ц мерапрыемства (дадзеныя для верыфікацыі),
  • легітымны інтарэс падвышаць якасць нашых паслуг (статыстычныя дадзеныя),
  • згода (для неабавязковых палёў формы).
Праз месяц пасля правядзення мерапрыемства (альбо пасля прыняцця справаздачы донарам мерапрыемства) вашы персанальныя дадзеныя будуць выдаленыя. Па пытаннях пра мерапрыемства, у тым ліку пра вашыя правы, звязаныя з апрацоўкай персанальных дадзеных, калі ласка, звяртайцеся па адрасе contact@razam.de. Больш інфармацыі пра апрацоўку персанальных дадзеных тут.
Я рэгіструюся на прэзентацыю 
*
Калі вы НЕ плануеце наведаць афлайн мерапрыемства, то ў гэтай форме вам абавязкова трэба пакінуць толькі емэйл, а ў астатніх пытаннях можаце паставіць прочырк. Для наведвання афлайн сустрэчы запаўненне ўсіх палёў абавязковае!
Імя і прозвішча
*
Гэтая інфармацыя неабходная для спраўджвання вашай асобы.
Якую арганізацыю, ініцыятыву, медыя вы прадстаўляеце?
*
Калі вы незалежн_ая актывіст_ка ці журналіст_ка, пазначце гэта, калі ласка. Калі вы па прычынах бяспекі не можаце ўказаць назву, то проста ўкажыце сферу працы (медыя, грамадская арганізацыя і г.д.)
Электронная пошта *
Мы будзем выкарыстоўваць пошту як галоўны канал камунікацыі пра мерапрыемства. Менавіта на гэтую пошту вы атрымаеце падрабязнасці пра сустрэчу. Калі ласка, праверце тэчку "Спам", калі не атрымаеце запрашэнне за 1 дзень да правядзення мерапрыемства.
Спасылка на акаўнт у сацыяльных сетках (Instagram, Facebook, LinkedIn)
*
Гэта частка працэсу пацвярджэння вашай асобы. Па магчымасці падзяліся адкрытым профілем. Калі ўсе вашыя сацсеткі закрытыя, будзьце гатовыя аператыўна прыняць запыт на падпіску ад акаўнта ІншыЯ альбо RAZAM.
Падзяліцеся кантактамі як мінімум адной асобы з арганізацый/ініцыятыў беларускай грамадзянскай супольнасці і/ці медыя (у тым ліку з каманды ІншыЯ, Razam), якія знаёмыя з вамі асабіста і маглі б спраўдзіць вашу асобу
*
Калі ласка, пазначце імя (абавязкова) і прозвішча (калі магчыма), і дадайце спасылку на адкрытую сацсетку гэтай асобы (калі такая ёсць) альбо прамы кантакт для сувязі (пошту, Сігнал, Тэлеграм). Мы не зможам разглядаць заяўкі без гэтых дадзеных!
Ці адносіце вы сабе да нейкай уразлівай групы? *
Напрыклад, жанчыны, ЛГБТК+, моладзь, людзі з інваліднасцю, людзі з вопытам міграцыі ці бежанства і г.д.
Адкуль вы даведаліся пра мерапрыемства?
Назва чата, імя і прозвішча чалавека, які даслаў анонс і інш.
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This form was created inside of Belarusische Gemeischaft "RAZAM" e.V..

Does this form look suspicious? Report