Мова Нанова Баранавічы_03.06
Вітаем!
Запрашаем прыяднацца да заняткаў "Мова Нанова" у сераду 3 чэрвеня ў 18.30.

Гэтым разам будзем гутарыць пра вёску, блізкую і далёкую. Большасць з нас можа распавесці пра традыцыйны травеньскі вясковы адпачынак з пасадкай бульбы ці прынамсі прыгадаць, як здорава было ў дзяцінстве прыязджаць у вёску да бабулі з дзядуляй. Але якая сучасная беларуская вёска насамрэч? Калі бываць у ёй не наездамі па выходных і не ўспамінамі "аб тым, што было", а жыць у ёй на 100%?

У госці да нас завітюць Сяргей і Наста Дабравольскія. Гэта маладая сям'я, якая жыве ў вёсцы Казіміраўка на Гомельшчыне. Прычым жыве з асалодай і піша пра свой побыт і заняткі на старонцы Творчая майстэрня "ЖЫВОЕ" https://www.instagram.com/tm_zhivoe/ Госці распавядуць пра гісторыю свайго пераезда ў вёску, пра выклікі і перавагі вясковага жыцця, пра ўзаемадзеянне з мясцовымі жыхарамі, пра тое, чым можна займацца ў вёсцы і як забяспечваць сваё жыццё.

Тэма "вёска vs горад" тычыцца большасці з нас. Спадзяемся, што заўтра зможам пагутарыць пра сучасную беларускую вёску без стэрэатыпаў і штампаў, падзяліцца сваім досведам і назіраннямі, пачуць сведчанні тых, хто ў вёсцы жыве, і задаць ім хвалюючыя пытанні.

Мы сустракаемся ў зуме. Неяк нас атакавалі боты, таму зараз пытаемся у наведвальнікаў кантактную інфармацыю і дасылаем спасылачку на заняткі ў асабіста
Імя
Якім чынам хочаце атрымаць спасылку на заняткі? Напрыклад, вайбер +375255555555 ці пошта abc@gmail.com *
Ці маеце пытанні да Сяргея і Насты? Збярэм і перададзім ім перад заняткамі, каб змаглі звярнуць увагу на важныя для слухачоў аспекты
Submit
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy