Восеньскае падарожжа "Ласток-Мір"
Што агульнага паміж звычайнай хаткай палясоўшчыка і вялікім палацам? На першы погляд, гэта ўсяго дзве гістарычныя кропкі на карце Беларусі, але насамрэч яны з'яўляюцца сапраўднымі скарбамі, поўнымі таямніц і легенд 🤫 Сядзіба Якуба Коласа Ласток - гэта не проста месца, дзе ў дзяцінстве жыў вялікі паэт. Гэта самая таямніячая сядзіба, ахінутая густымі лясамі і непралазнымі дарогамі, кожная сцяжынка тут захоўвае мноства міфаў і гісторый. Ласток нібы хаваецца ад старонніх вачэй, і толькі самыя смелыя могуць адважыцца адправіцца ў яго нетры, каб разгадаць таямніцы, якія ён беражліва ахоўвае 🔦 Мірскі замак - велічнае тварэнне XVI стагоддзя, якое, нягледзячы на сваю ўяўную звычайнасць, таксама ахутана мноствам таямніц. Яго сцены бачылі не адно пакаленне, і кожная з іх шэпча свае сакрэты. Легенды аб рыцарах, каханні і здрадах праймаюць яго гісторыю, а архітэктурныя дэталі дзівяць уяўленне 🏰 25 верасня мы запрашаем вас у вандроўку, каб разам разгадаць загадкі гэтых унікальных мясцін Праграма вандроўкі: 9:30 - ад’езд ад музея Якуба Коласа (вул. Акадэммчная 5); 11:00 - экскурсія ў мемарыяльнай сядзібе Акінчыцы; 13:00 - наведванне Ластка і экскурсійнае суправаджэнне ў самай таямнічай сядзібе Коласа, смачны хатні пачастунак для ўсіх гасцей; 15:00 - наведванне асноўных славутасцяў Міра; 16:00 - экскурсія па Мірскім замку; 18:00 - ад'езд у Мінск. Арыентыровачны час вяртання ў Мінск - 19:30. 📌Кошт вандроўкі - 90 рублёў. ❗️Абавязковы папярэдні запіс па спасылцы ў шапцы профіля❗️  
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Прозвішча, імя *
Нумар тэлефона для сувязі *
Колькі чалавек запісваецца *
Абавязкова ўнесці аплату каб замацаваць за вамі месца.    

Праз сістэму «АРІП»: Сістэма разліку «АРІП» - Турызм і адпачынак - Экскурсіі, славутасці - Музей Якуба Коласа – Літаратурнае чаяванне - Увесці Прозвішча, імя, імя па бацьку і кошт 90 рублёў за кожнага чалавека. (Можна правесці некалькімі плацяжамі на адно прозвішча).  

! Месца браніруецца за вамі толькі пасля папярэдняй аплаты !  
! Аплата паездкі, ужо з'яўляецца вашым пацвярджэннем. Мы чакаем вас 25 кастрычніка ў 9:30, выезд ад музея Якуба Коласа !  

У выпадку, калі ў вас змяніліся планы, папярэдняя аплата за нявыкарыстаную паслугу вяртаецца не пазней чым за 3 дні да паездкі!
*
Згода на апрацоўку персанальных дадзеных *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. - Terms of Service - Privacy Policy

Does this form look suspicious? Report