Арганізацыйная падтрымка БНМС "РАДА" 

Праграма арганізацыйнай падтрымкі Беларускага нацыянальнага моладзевага савета "РАДА" прызначана для аказання дапамогі прадстаўнікам_цам моладзевых арганізацый і ініцыятыў, актывістам_кам моладзевага сектара.

Для каго праграма:

для беларускіх моладзевых арганізацый/ініцыятыў, якія дагэтуль неафіцыйна працуюць у Беларусі  і таксама для арганізацый, якія былі вымушаныя усёй камандай/яе часткай рэлацыравацца з Беларусі з-за палітычна матываваных пераследаў (або іх пагрозы).

Падтрымка можа складацца з кампенсацыі:

  • экспертных кансультацый, якія падвышаюць арганізацыйны патэнцыял арганізацыі/ініцыятывы;
  • падпісак на электронныя рэсурсы, неабходныя для вядзення праектнай дзейнасці арганізацыі/ініцыятывы.

Вы можаце падаць заяўку на на абедзве катэгорыі.

Перавага пры адборы надаецца тым заяўнікам_цам, якія за апошні год не атрымлівалі падтрымкі па той катэгорыі, якая апісаная ў дадзенай праграме і працягваюць працаваць з аўдыторыяй у Беларусі. 

Праграма доўжыцца паўгады, заяўкі будуць разглядацца кожны месяц.

Максімальная сумма падтрымкі: 300 еўра

  • Першы дэдлайн: 25 верасня ўключна.
  • Другі дэдлайн: 15 кастрычніка ўключна.
  • Трэці дэдлайн: 15 лістапада ўключна.
  • Чацверты дэдлайн: 17 снежня ўключна.
  • Пяты дэдлайн: 17 студзеня ўключна.
  • Шосты дэдлайн: 10 лютага ўключна.

Вы атрымаеце адказ на вашу заяўку на працягу 10 працоўных дзён пасля дэдлайна. 

Да разгляду прымаюцца поўныя заяўкі, адказвайце на пытанні разгорнута і падрабязна. Колькасць месцаў абмежаваная.

Па ўсіх пытаннях пішыце на info@rada.fm

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Імя, прозвішча *
Горад, у якім вы зараз знаходзіцеся
*
Узрост
*
Назва арганізацыі/ініцыятывы і ваша пазіцыя ў яе складзе (напрыклад, вы заснавальнік_ца, супрацоўнік_ца, чалец_ліня, валанцер_ка арганізацыі ці ініцыятывы)
*
Апішыце вашу мэтавую аўдыторыю  *
Коратка апішыце дзейнасць вашай арганізацыі/ініцыятывы за апошні год
*

Коратка апішыце планы вашай арганізацыі/ініцыятывы на наступны год. Для нас важна зразумець, ці працягвае арганізацыя/ініцыятыва сваю дзейнасць

*
Спасылкі на сацыяльныя сеткі арганізацыі ці ініцыятывы
*
Спасылкі на вашыя асабістыя сацыяльныя сеткі
*
Калі ласка, пакіньце спасылкі на адкрытыя профілі, па якіх вас можна будзе верыфікаваць.
Спасылка на ваш асабісты Telegram ці Signal
*
Пазначце прозвішча, імя і кантакты 2х паручальнікаў_ніц, якія могуць пацвердзіць прадстаўленую ў форме інфармацыю
*
Блізкія сваякі_чкі і сябры_оўкі не могуць з'яўляцца паручальнікамі_цамі.
Якая катэгорыя арганізацыйнай падтрымкі вам патрэбна?
*
Required
Калі ласка, апішыце падрабязней ваш запыт на дапамогу, сродкі менавіта на што вам патрэбныя і чаму гэта важна для развіцця арганізацыі?
*
Ці патрэбна вам наша дапамога ў падборы эксперта_кі альбо ў падборы электроннага рэсурса па запыту вашай арганізацыі?
*

Ці атрымлівалі вы за апошні год падтрымку ад іншых праграм? Калі так, напішыце, калі ласка, калі, на што і ад каго

*

Як наша падтрымка дапаможа вам працаваць дзеля пазітыўных зменаў у Беларусі?

*
Якога памеру падтрымка вам патрэбна? Калі ласка, напішыце канкрэтныя выдаткі
*
Напрыклад, кошт работы канкрэтных экспертаў_ак, кошт падпісак на электронныя рэсурсы ці іншае.
Каментары ці пытанні арганізатарам_кам
Дадзеныя з гэтай формы збірае і апрацоўвае арганізацыя БНМС "РАДА".
Дадзеныя будуць выкарыстаныя для падрыхтоўкі і правядзення праграмы падтрымкі. Ніякія асабістыя дадзеныя з гэтай формы не будуць перадавацца трэцім асобам і будуць выдаленыя пасля завяршэння праграмы.
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This form was created inside of РАДА.

Does this form look suspicious? Report