23 верасня ў 19:00 запрашаем вас на лекцыю "За сцяной Эдэма: мастакі і прырода" ад мастацтвазнаўцы і куратаркі, выкладчыцы гісторыі мастацтваў, Соні Садоўскай.
📍Уваход: 10 еўра (колькасць месцаў абмежавана)
Мастакі на працягу ўсяго часу існавання цывілізацыі і культуры рабілі бачнымі стасункі з прыродай - спачатку яны звярталіся да яе за натхненнем, абапіраліся на яе ў стварэнні новых прыёмаў, пазней - убачылі каштоўнасць у прыродзе самой па сабе і пачалі ствараць сітуацыі, ў якіх яна станавілася не толькі адчувальнай і разуменай, але і паўнавартаснай суаўтаркай твораў.