ЗБОР КЕЙСАЎ аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцяў у ратаванні помнікаў
Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцяў у ратаванні помнікаў. Дэдлайн - 10 чэрвеня.

Беларускія медыя рэгулярна ўскіпаюць ад навін аб разбурэнні альбо занядбанасці важных для нашай культуры помнікаў. Спецыялісты ў ахове культурнай спадчыны, бізнэсоўцы, актывісты і многія іншыя неабыякавыя абураюцца дзеяннямі альбо бяздзеяннем дзяржаўных службоўцаў. Агульнапрынята лічыць уключэнне будынка ў Дзяржаўны спіс першым і важнейшым крокам яго ратавання. Але што адбываецца далей? І ці не здараецца часам так, што на практыцы ўключэнне помніка ў Дзяржспіс не заўсёды гарантуе яго захаванне, у той час як многія помнікі набываюць новае жыццё перадусім дзякуючы высілкам асобных людзей альбо супольнасцяў?

Беларускі камітэт ICOMOS запрашае паглядзець больш пільна на ўсю карціну такіх рознародных сітуацый і супольна прааналізаваць эфектыўнасць Спіса як найпершага інструмента культурнай палітыкі у захаванні спадчыны.

Калі Вы ведаеце прыклады па адной ці некалькіх з прапанаваных катэгорый кейсаў, калі ласка, раскажыце нам пра іх!

ТЭРМІН ПРЫЁМУ КЕЙСАЎ: 10 чэрвеня
Выберыце катэгорыю, да якой адносіцца кейс. *
Назва аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны *
Your answer
Месцазнаходжанне аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны *
Your answer
Кароткае апісанне кейса з гэтым аб'ектам (100-200 словаў) *
Your answer
Кантакты асобы ці арганізацыі, ад якіх можна даведацца больш інфармацыі. *
Your answer
Вашыя імя і прозвішча
Your answer
Submit
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy