Урбаністыка на Vulica Brasil. Заяўка на ўдзел у варкшопе 6 і 9 жніўня
Урбаністычны рух на вуліцы Кастрычніцкай працягваецца!
Прыйшоў час паразважаць пра планы на 2021 год!
У 2017-ым годзе пад кіраўніцтвам двух куратараў, Lourenço Gimenes і Георгія Заборскага, адбыўся першы ўрбан-варкшоп фестывалю Vulica Brasil. Вынікам стаў генеральны план развіцця вуліцы, у межах якога быў распрацаваны цэлы альбом праектаў. Некаторыя з іх атрымалася рэалізаваць. І Парклет, і Ідэальны хмарачос, і Урбан-пляж ужо сталі гісторыяй вуліцы. Праз два гады ў 2019 ўжо адбыўся новы варкшоп, на якім каманда разпрацавала новы актуалізаваны генеральны план вуліцы з новымі аб'ектамі, якія з'явяцца на Кастрычніцкай зусім хутка.
Але прыйшоў час паразважаць пра планы на 2021 год, каб падрыхтаваць яшчэ смялейшыя і нават вар'яцкія праекты для здзяйснення ў наступны раз.
Варкшоп адбудзецца пад кіраўніцтвам бразільскага архітэктара Лаўрэнса Жыменэса з архітэктурнага бюро FGMF (Сан-Паўлу) пры куратарскай падтрымцы Мінскай урбаністычнай платформы. Мы прапаноўваем разам падумаць пра будучыню вуліцы Кастрычніцкай у межах урбаністычнай часткі Vulica Brasil.
Будзем шмат брэйнсторміць, фантаніраваць вар’яцкімі ідэямі, шукаць маленькія багі і вялікія правалы вуліцы, знойдзем патэнцыйныя кропкі росту і ператворым іх у паўнавартасныя праекты. Будзем абмяркоўваць, маляваць, праектаваць — усё для таго, каб пад канец варкшопа вызначыць самыя класныя і самыя патрэбныя ідэі, якія будуць рэалізаваны ў межах Вуліцы.
⌛Варкшоп пройдзе 6 жніўня ў ОК16 (вул. Кастрычніцкая 16/25) і 9 жніўня ў Lo-Fi Customs (вул. Кастрычніцкая 16/3).
Арганізатары:
Vulica Brasil
Мінская урбаністычная платформа