Дарагія калегі! Запрашаем вас стаць часткай каманды "Віртуальнага Універсітэта"!
Гэта адукацыйная пляцоўка, мэтай якой з'яўляецца прадстаўленне карысных ведаў і развіццё ўменняў для людзей розных пакаленняў.
Восьмы па ліку сезон Віртуальнага Універсітэту пачнецца ў другой палове кастрычніка 2024 года і будзе доўжыцца да пачатку снежня.
Мы шукаем цікавых экспертаў, гатовых да супрацоўніцтва з намі ў якасці вядучых адкрытых анлайн лекцый і заняткаў, а таксама курсаў.
Тэмы могуць быць самымі рознымі: мастацтва, гісторыя, здароўе, адукацыя, кіно, вандроўкі, псіхалогія, інфармацыйныя тэхналогіі, фінансы і г.д.
Калі Вы жадаеце праводзіць анлайн-заняткі ў "Віртуальным Універсітэце" - запоўніце гэтую анкету да 21 кастрычніка 2024 г. і мы звяжамся з Вамі для ўзгаднення плануемых вынікаў вашых заняткаў, даты і часу іх правядзення, умоваў супрацы.
Дзякуй вялікі!
* Мы паважаем Вашую прыватнасць і не перадаем дадзеныя з гэтай формы трэцім асобам.