Інтэнцыі да Маці Божай Бялыніцкай

ПАВАЖАНЫЯ НАВЕДВАЛЬНІКІ KASCIOL.BY!

Магчыма, маеце пэўныя складаныя справы, цярпенні духоўныя ці фізічныя, можа жадаеце падзякаваць Богу за атрыманыя дары… А не ведаеце як гэта зрабіць….

Запрашаем Вас далучыцца да нашай скрынкі інтэнцый.
Проста напішыце сваю малітоўную просьбу ў форме, пададзенай унізе.

Вашыя просьбы не будуць апублікаваны ў інтэрнэце, але будуць прачытаны ў супольнасці Касцёла.

Мы абяцаем маліцца ў інтэнцыях атрыманых намі праз гэтую інтэрнэт-скрынку перад іконай Маці Божай Бялыніцкай, якая з'яўляецца асаблівай апякункай Касцёла на Магілёўшчыне...

Заахвочваем і Вас, каб далучаліся да супольнай малітвы.


Ахвяраванні на дадзеную мэту можна скласці на наступныя рэквізіты:

"рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі»
р/р 3015031013567 у ЦБП № 708 філіяла №714 ААТ “ААБ Беларусбанк”, код 546, УНП 700843630"

    Маці Божая Бялыніцкая, маліся за нас!
    This is a required question
    This is a required question
    This is a required question