Мова Нанова Баранавічы_10.06
Вітаем!
Запрашаем прыяднацца да заняткаў "Мова Нанова" у сераду 10 чэрвеня ў 18.30.

Будзем пракачваць актуальную зараз кампетэнцыю – медыяпісьменнасць. Гэта значыць уменне крытычна мысліць і свядома ставіцца да інфармацыі з медыяў. Задаваць пытанні, правяраць праўдзівасць навінаў, каб не даць сабой маніпуляваць. Гэта не складана, але вельмі карысна і дарослым, і дзеткам!

Разбірацца ў свеце медыя і адрозніваць фэйкавыя навіны ад сапраўдных будзем з Аленай Таталаевай – кіраўніцай Школы медыяпісьменнасці Media IQ, Прэс-клуб.

Пасля заняткаў мы:

- даведаемся болей пра тое, як праверыць інфармацыю простымі сродкамі

- папрактыкуемся звяртаць увагу на надзейныя і сумніўныя крыніцы інфармацыі, адрозніваць факты ад меркаванняў

- зменім сваё стаўленне (ці прынамсі паспрабуем) да навінаў і якім чынам іх трэба чытаць, каб не стаць ахвярай фэйкаў і маніпуляцый.

І, канечне, папрактыкуем беларускую мову)

Мы сустракаемся ў зуме. Неяк нас атакавалі боты, таму зараз пытаемся у наведвальнікаў кантактную інфармацыю і дасылаем спасылачку на заняткі ў асабіста
Імя
Якім чынам хочаце атрымаць спасылку на заняткі? Напрыклад, вайбер +375255555555 ці пошта abc@gmail.com *
Ці маеце пытанні да Алены? Збярэм і перададзім ёй перад заняткамі, каб змагла звярнуць увагу на важныя аспекты
Submit
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy