Рух Беларускай Салідарнасці (РБС) аб’яўляе набор удзельнікаў і ўдзельніц на акселератар пад ментарствам
Валярыны Куставай, выкладчыцы, пісьменніцы, аўтаркі, каардынатаркі і тэлевядоўцы шэрагу тэлевізійных праектаў на тэлеканале Белсат.
Што чакае ўдзельнікаў і ўдзельніц на акселератары:
— Блок тэарэтычных і практычных заняткаў
— Прыватныя і камандныя кансультацыі і дапамога ў рэалізацыі праектаў
— Прэзентацыя вашых праектаў
— Адказы на пытанні удзельнікаў
— Рэалізацыя найцікавейшых праектаў
— Магчымасць сфарміраваць новую каманду
Што трэба для ўдзелу:
– Мець сфармаваную ідэю і быць гатовым/ай да яе рэалізацыі
— Запоўніць гугл-форму і чакаць адказу на пошту з далейшымі інструкцыямі
— Быць гатовым прысутнічаць на 80% заняткаў
Пасля праслухоўвання курса Вы зможаце запрасіць у экспертаў РБС:
— Экспертную дапамогу ў распрацоўцы праектных заявак
— Ментарская суправаджэнне
— Памяшканне і абсталяванне для рэалізацыі вашых ідэй
Таксама будзе магчымасць атрымаць кансультацыі ў спецыялістаў у сферы пабудовы каманды, піяру, SMM і інш.
Мы разбярэм ваш праект ад ідэі да падзеі, дапаможам з фармулёўкамі, сцэнаром,
рэалізацыяй.
Заяўкі прымаюцца па 7 траўня. Колькасць месцаў абмежаваная, а
3 найлепшыя праекты будуць падтрыманыя на пляцоўцы Руха Беларускай Салідарнасці!
КАЛІ: заняткі і кансультацыі адбудуцца цягам траўня. Асноўныя заняткі - раз на тыдзень.
ДЗЕ: анлайн ў Zoom і афлайн (у Варшаве).
ДЭДЛАЙН падачы заяўкі:
7 траўня 2024, 23:59(па Варшаве)
Не адкладайце падачу заяўкі на апошні дзень, бо ацэнка і адбор удзельнікаў ідзе адразу!