Майстэрня паштовак салідарнасці
Вітаем!

📨 Задзіночанне беларускіх студэнтаў сумесна з Беларускай Праваабарончай Школай запускае Майстэрню паштовак салідарнасці

З кожным днём спісы затрыманых і арыштаваных на суткі актывістаў_к, журналістаў_к ды праваабаронцаў растуць. Мы лічым важным выказаць салідарнасць усім, хто зараз апынуўся ў няволі праз рэалізацыю свайго права на свабоду мірных сходаў.

📮 Пра тое, чаму важна выказваць салідарнасць (асабліва зараз), каму і куды дасылаць паштоўкі, што ў іх пісаць і як зрабіць іх дома самастойна пагутарым ужо ў панядзелак (11.05) а 19:00 у Zoom.

Мадэратарка сустрэчы - Дар'ечка Р., Кам'юніці-каардынатарка ЗБС і асістэнтка адукацыйна-асветніцкіх праграм БПШ.
Мастачка сустрэчы - Лізавета Даўгулевіч, прыхільніца ЗБС і ўдзельніца Акадэміі студэнцкага лідарства ХІІ набору.

👉Калі ў вас ужо ёсць гатовыя паштоўкі - бярыце на сустрэчу, дапаможам падпісаць і пагутарым .
👉Калі ў вас няма паштовак, але ёсць жаданне зрабіць іх - бярыце на сустрэчу ўсю падручную канцэлярку, якая ёсць, зробім разам хэнд-мэйд.

📍11.05 (панядзелак), 19:00, Zoom.
Пакінь, калі ласка, свой кантакт у гэтай форме, каб мы даслалі табе запрашэнне на сустрэчу.

Калі ёсць пытанні, пішыце Дар'ечцы: https://t.me/chysty_rozum.
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Як вас завуць? *
Каментары, пытанні, прапановы да арганізатараў_к
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. - Terms of Service - Privacy Policy

Does this form look suspicious? Report