13.10.2024 Рэгістрацыя на квэст "Філаматы і Філарэты"

Спадарства, а ці ведаеце вы, што ў Вільні існавалі таемныя студэнцкія таварыствы, сябры якіх называлі сябе “аматарамі навук” і “аматарамі дабрачыннасці”? Пэўна, вы здагадаліся, пра што ідзе гаворка. 1 кастрычніка 1817 года ў Вільні адбылося першае пасяджэнне знакамітага таемнага таварыства Філаматаў, якое заснавалі студэнты Віленскага ўніверсітэта. Пазней для пашырэння сваіх асветніцкіх ідэяў было створанае і больш шырокае таварыства Філарэтаў.

З нагоды чарговай гадавіны ўтварэння ў нядзелю 13 кастрычніка з дапамогай ULegend філаматы і філарэты запрашаюць вас на таемны сход. А каб знайсці месца збору, давядзецца прайсці квэст і разгадаць загадкі ад нашых герояў. На таемным сходзе вас чакаюць пачастункі і тагачасныя забаўкі, якія акрамя навучання так любілі філаматы і філарэты. Таксама вы зможаце акунуцца ў атмасферу таго часу і пачуць песні на вершы філаматаў.

Але, каб дайсці да гэтага таемнага сходу, вы мусіце спярша:

1) Сабраць сваю невялічкую каманду ад 1 да 6 чалавек, выбраць сабе назву і кіраўніка, які павінен зарэгістраваць вашую каманду ў гэтай гугл форме. Далейшая камунікацыя будзе толькі з кіраўніком вашай групы!
Калі вы не маеце каманды, але не жадаеце праходзіць квэст самастойна, а хочаце да некага далучыцца, таксама рэгіструйцеся, вы зможаце далучыцца да іншай каманды ці на месцы сфармаваць сваю каманду з такіх жа самотных удзельнікаў.

2) Прыйсці ўсім разам у нядзелю 13 кастрычніка а 14-й гадзіне ў знакамітыя Базыльянскія муры па вул. Вастрабрамскай (Aušros Vartų g. 7B) да месца пачатку нашага квэсту.

3) Выканаўшы заданні і разгадаўшы загадкі квэсту,  вы сустрэнецеся на вуліцах Вільні як са студэнтамі-філаматамі, так і з іх настаўнікамі, наведаеце віленскія адрасы, звязаныя з нашымі героямі, даведаецеся пра абставіны іх жыцця ды творчасці, ну і вядома, напрыканцы дойдзеце да месца таемнага збору, дзе 16-й гадзіне адбудзецца нашая філамацкая вечарынка.

Усе ўдзельнікі атрымаюць сувеніры, а пераможцы - адмысловыя падарункі!
Для праходжаньня квэсту вам спатрэбяцца тэлефон з мабільным інтэрнэтам і на ўсялякі выпадак паўэр-банк для падзарадкі. Гугліць будзе не толькі можна, але патрэбна!
Увага! Зарэгістравацца на квэст пажадана да канца дня суботы 12 кастрычніка! Але ў выключных выпадках можам зарэгістраваць каманду на месцы, асабліва, калі яна будзе зборная з паасобных удзельнікаў.
Сачыце за навінамі ў нашых сацсетках:

Тэлеграм ULegend https://t.me/urbanlegendapp

Інстаграм Ulegend https://instagram.com/ulegendapp

Гэтае мерапрыемства праводзіцца ў межах Эдзьютона грамадзянскай адукацыі, арганізаванага Усходне-Еўрапейскай Асацыяцыяй грамадзянскай адукацыі  ( https://eence.eu/ru/eeace/ )  і Fundacja Międzynarodowy Ruch Latających Plecaczków / Flying Bag ) пры падтрымцы Федэральнага агенцтва па грамадзянскай адукацыі ( bpb ) за кошт сродкаў Міністэрства замежных справаў Нямеччыны.

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Як да вас звяртацца? *
Ці ёсць у вас каманда? *
Калі маеце каманду, абавязкова напішыце яе назву.
Колькі ўсяго ўдзельнікаў і ўдзельніцаў у вашай групе? *
Пазначце, калі ласка, e-mail кіраўніка/ кіраўнічкі. *
Напішыце, калі ласка, нiк (@...)  кіраўніка/ кіраўнічкі вашай каманды ў Тэлеграме  
*
Мабільны тэлефон  кіраўніка/ кіраўнічкі каманды (whatsapp, viber)
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. - Terms of Service - Privacy Policy

Does this form look suspicious? Report