Ноч паэзіі ў Купалаўскім тэатры
На жаль, стульчыкі ў Купалаўскім тэатры скончыліся, а месца на тэрасе "Уршулі" не так шмат, таму мы былі вымушаныя закрыць рэгістрацыю.

Але хочам нагадаць, што прасторы вакол тэрасы кавярні і ў Аляксандраўскім скверы дастаткова для таго, каб размясціць усіх жадаючых, таму запрашаем вас без рэгістрацыі пастаяць каля тэрасы, пасядзець на траўцы ці на лавачцы, а можаце і нават прыйсці са сваімі стульчыкамі (жартуем). Прыклад нашай мінулай Ночы паэзіі паказаў, што гэта вельмі ўтульна, душэўна і цёпла. Абяцаем чытаць вершы як мага гучней, каб было чуваць усім.

Да сустрэчы!

This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service