Мы запрашаем усіх прадстаўнікоў Беларускай акадэмічнай супольнасці, незалежна ад іх месца працы і фармальнай прыналежнасці да ўстаноў адукацыі, да ўдзелу ў Беларускім Міждысцыплінарным Семінары - вольнай пляцоўцы для прэзентацыі і абмеркавання навуковых даследванняў беларусаў у любых дысцыплінах. Мэты нашых сустрэч: а) знаёмства з іншымі галінамі даследаванняў; б) знаёмства з чальцамі беларускай навуковай супольнасці; в) абмен ідэямі для патэнцыйнага супрацоўніцтва.
Семінары праводзяцца праз Zoom па нядзелях кожны тыдзень ці два, пачынаючы з 17га кастрычніка 2021г.
Падпісацца на інфармацыйны канал і азнаёміцца з правіламі можна на Тэлеграм канале:
https://t.me/BISeminar