Запрашаем вас на адмысловую вечарыну імправізацыі, дзе ўсё нараджаецца ў моманце і больш ніколі не паўтараецца. Гэта Гаральд — форма акторскіх імправізацый, дзе тэма, музыка, святло і акцёрская творчасць сплятаюцца ў жывую і непрадказальную дзею.
Як гэта працуе:
🎭 Рэжысёр тлумачыць фармат, прапаноўвае тэмы і выбірае актораў. Акторы імправізуюць — сцэны, маналогі, рытмы, эмоцыі, усе разам ствараюць адзіны спектакль з пачаткам і фіналам. Побач з імі імправізуе музыка і мастак па святле.
👉 Гледачы таксама выбіраюць тэмы, актораў, а пры жаданні самі могуць стаць часткай імправізацыі.
Шчыра запрашаем, каб разам з намі і Гаральдам завяршыць травень незвычайнай тэатральнай вандроўкай!
📅 31 траўня ў 18:00
📍
Prastora, ul. Hoża 41 lok.2, Варшава
🎫Уваход: данат 80 zł