Запрашаем аматараў літаратуры пагутарыць пра кнігу Ганны Кандрацюк «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» — пераможцу прэміі імя Ежы Гедройця-2023.
- КАЛІ: 13 сакавіка (серада) 18:30
- ДЗЕ: ul. Kryniczna 6, Беларускі Дом у Варшаве
- УДЗЕЛ у мерапрыемстве вольны, але неабходна зарэгістравацца ў гэтай анкеце
Пісьменніца запрашае чытачоў і чытачак стаць сведкамі жыцця людзей Белавежскай пушчы, паглядзець на ролю лесу ў жыцці падляскіх беларусаў.
Паводле Ганны, ейная родная мясціна літаральна вымерла на ейных вачах. Сваімі гісторыямі Ганна Кандрасюк хоча захаваць ад забыцця фрагменты той прамінулай рэчаіснасці і запісаць той непаўторны ментальны краявід, які выспеў у прысценку старога лесу. І запрашае чытачоў у падарожжа праз час і прастору.
УВАГА! У Беларускім Доме ёсць некалькі асобнікаў выдання, якое мы можам пазычыць для падрыхтоўкі да Кніжнага клубу.
Правілы Кніжнага клубу:
- Абавязкова прачытаць абраную кнігу
- На сустрэчы размовы на тэмы не датычныя літаратуры не вітаюцца.
Мы скантактуемся з Вамі праз email у тым ліку, каб дамовіцца на перадачу кнігі. Чаcам нашыя лісты трапляюць у спам, таму правярайце яго таксама.