Як зьменшыць шкоду ад наркотыкаў? Рэгістрацыя на лекцыю ў Гомелі
Што такое псыхаактыўныя рэчывы (ПАР) і як яны дзейнічаюць? На вялікі жаль, большасьць абагульняе ўсе кантраляваныя законам рэчывы ў адзін кляс, які завецца «наркотыкамі». Так узьнікаюць мемы кшталту «абколесься сваёй марыхуанай» ці забабоны пра тое, што алькаголь меньш шкодны за ЛСД. Але фактычна, «наркотыкамі» у бытавым разуменьні гэтага слова рэчывы робіць толькі тое, што дзяржава ўнесла іх у адпаведны сьпіс кантраляваных рэчываў і забараніла іх свабодны абарот.

Падчас мерапрыемства вы даведаецеся пра самыя папулярныя ў Беларусі псыхаактыўныя рэчывы, якія зьмяняюць стан сьвядомасьці: іх гісторыю ўзьнікненьня, псыхафізыялягічныя эфекты, магчымыя нэгатыўныя наступствы іх спажываньня, а таксама практыкі зьмяншэньня шкоды, якія дазволяць мінімізаваць пабочныя эфекты і выратаваць жыцьцё чалавека ў выпадку перадазіроўкі ці «бэд-трыпа».

⚠️ Гэтая адукацыйная лекцыя накіраваная выключна на тое, каб зьменшыць індывідуальную шкоду пры спажываньні ПАР. Мы не заахвочваем спажываньне тых ці іншых рэчываў. Больш за тое, мы раім ня мець аніякіх справаў з кантраляванымі рэчывамі на тэрыторыі Беларусі, бо іх выраб, перапрацоўка, набыцьцё, захоўваньне, перавозка або перасылка ў краіне могуць карацца пазбаўленьнем волі на тэрмін да 25 год з канфіскацыяй маёмасьці.

Мерапрыемства пройдзе ў нядзелю 17 лютага ў Гомелі па адрасе: вул. Палеская 52. Пачатак а 18:00. Уваход бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.

Імя, Прозьвішча *
Напрыклад, «Джордж Сорас»
Your answer
Нумар тэлефону *
Напрыклад, +375292977360
Your answer
E-mail *
Your answer
Facebook
Спасылка на асабістую старонку (калі ёсьць)
Your answer
*
Required
Submit
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service