20 верасня, у сераду, 18.00-19.30 па Менску, запрашаем на чарговую сустрэчу дэкаланіальнага гуртка! У гэты раз сустракаемся з мастачкай і архівісткай Лесяй Пчолкай, якая даследуе культуру памяці і працуе з архівам VEHA.
Падчас сустрэчы мы абмяркуем, як адбываецца праца над архівам і ці магчыма сумяшчаць мастацкія і архіўныя практыкі. Мы таксама абмяркуем, ці з’яўляюцца падобныя незалежныя архівы контр-памяццю кам’юніці і калі так, чаму гэта ўвогуле можа быць патрэбна.
Праз дэканаліяльную оптыку, мы сфакусуемся на такіх тэмах:
- Як пазбегнуць самаэкзатызацыі падчас спазнавання гісторыі сваёй краіны, і ці варта сцерагчыся гэтага?
- Ці з’яўляецца дыгітальны архіў сапраўды надзейным і трывалым сховішчам?
Сустрэча адбудзецца ў фармаце анлайн-дыскусіі. У цябе будзе магчымасць выказаць свае думкі і задаць пытанні.
Гэта мерапрыемства працуе
па прынцыпе калектыўнай эканомікі. Мы просім цябе ацаніць сваю фінансавую магчымасць зрабіць унёсак у правядзенне гуртка і зрабіць данат. Сабраныя грошы пойдуць на аплату працы мадэратаркі і спікеркі.