JavaScript isn't enabled in your browser, so this file can't be opened. Enable and reload.
Тэст "
Віды і сродкі сувязі частак у складаным сказе
"
Sign in to Google
to save your progress.
Learn more
* Indicates required question
Прозвішча, імя, імя па бацьку
*
1 point
Your answer
Назва каманды
*
1 point
Your answer
1. Адзначце складаныя сказы.
*
1 point
а) Хмары, нібы налітыя свінцом, навісалі над зямлёй (Т. Хадкевіч).
б) У вартоўную хлынуў гулкі хвон дажджу, дыхнула прахалодай і здаровай лёгкасцю (В. Адамчык).
в) Пагойдваючыся і пакалыхваючы гарматамі, танкі ішлі ў лагчыну, а пераезд маўчаў (В. Быкаў).
г) Ноч, відаць, дабірае апошнюю гадзіну (В. Быкаў).
д) Пад цёплым снегам - травы баравыя, но голлі хвой і вязаў - белы снег ( М. Рудоўскі).
е) Сонца падымалася; рабілася ўсё цяплей (Я. Маўр).
Required
2. Адзначце сказы, у якіх перад злучнікам ( на месцы пропуску) трэба паставіць коску.
*
1 point
а) Заходзіла сонца - хавалася, як тонкі грош у шчыліну, між хмар _ і выязджала зноў (В. Адамчык)
б) Хмары неяк адразу абклалі неба _ і без пары надта рана звечарэла (Л. Калодзежны).
в) Лёгкі свежы ветрык моршчыў цёмна-сінюю паверхню акіяна _ і яна зіхацела пад праменямі сонца, нібы рыбіна луска (Я. Маўр).
г) Вецер патроху цішэў _ і завея ў полі спакайнела (В. Быкаў)
д) Задумаўся дзед _ і сам себе паківаў галавою - цікавыя бываюць на свеце праявы (Я. Колас).
е) недзе гулка малаціў дзяцел _ і цяжка стагнаў лясны голуб (В. Адамчык).
Required
3. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх даданыя частка звязана з галоўнай пры дапамозе злучніка.
*
1 point
а) Я люблю свой родны край, дзе срэбрам коціцца ручай (П. Броўка).
б) Простыя дымы, якія віліся з комінаў, паказвалі на ўстойлівае сонечнае надвор'е (М. Паслядовіч).
в) Валодзька пазіраў на палеткі і адчуваў, як зеленавата-жоўтыя хвалі выклікаюць у сэрцы прыліў радасці (М. Гамолка).
г) Над палямі льюцца песні, толькі сонца ўстане (Я. Колас).
д) Раскрываюцца краскі начныя, як выпадуцб росы (М.Багдановіч)
е) Дзеці павераць, бо гэтыя казачныя цуды будуць перад іхнімі вачамі (А. Кулакоўскі)
Required
4. Адзначце сказы, у якіх даданая частка знаходзіцца пасля галоўнай.
*
1 point
а) Пад акном роўна шумелі старыя ліпы, што жывой сцяной акружалі сад (І.Шамякмн).
б) Хоць быў ужо канец красавіка, а нешта вясна марудзіла (П.Кавалёў).
в) Калі сонца паднялося вышэй, на зямлю зноў сышла гарачыня (І.Мележ).
г) Насупраць , куды свяціла сонца,бераг быў высокі, абрывісты (П. Броўка)
д) Саяў той асабліва прыгожы дзень, якія бываюць звычайна ў канцы жніўня месяца (М. Лынькоў)
е) Кастусь Прыбытоўскі любіў гэты кут, дзе ён нарадзіўся і вырас (К. Чорны)
Required
5. Адзначце сказы, у якіх даданая частка паясняе слова (словазлучэнне) у галоўнай частцы.
*
1 point
а)Мартын Рыль, у арышце якога не апошнюю ролю адыграу войт, уцёк з-пад канвою.
б)Халупы былі пабудаваны на мангравых карэннях,на якіх былі паслны жэрдкі.
в)На полі качаўся рассядланы конь, аж грукацела цвёрдая зямля.
г)Снег валіу густы,буйны і такі хуткі,што аж сляпіу вочы,забірауся за каунер.
д)Дзе вечная пустка была,там горад паустау і расце
е)Лемяшевіч завеу будзільнік,каб не праспаць
Required
6 .Адзначце складаназалежныя сказы з дапауняльнымі часткамі
*
1 point
а)Па усім відаць было,што Сашу у батарэі паважалі не толькі як камадзіра,але і як чалавека
б) Над вёскай панаваў вячэрні спакой і сцішанасць, навяваючы нейкі даўнi ўспамін аб такой вось пары дня, што запомнілася з дзяцінства
в) Стаіш і чуеш, як пранікае птушыная песня ў сэрца, напаўняе яго радасцю
г) Мы не думалі аб тым, колькі часу нам давядзецца ісці
д) Туравец заклапочана думаў аб тым, як ён будзе з партызанамі выбірацца адсюль, з гэтага лапіка зямлі
e) Чыгунку ад поля аддзяляе зялёная ахоўная паласа, на якой высока падняліся бярозы, асіны, дубкі
Required
7. Адзначце складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымічасткамі.
1 point
а) Усё гэта прыгадала Алесю часы, калі яны жылі з бацькам (П. Броўка).
б) На свеце тайн няма такіх, што засталіся б не раскрыты
в) Крыху шкада таго, што засталося на скрыжаваннях дзён,вятроў і рэк (П. Панчанка).
г) І трывожна білася сэрца, калі я стаяў пад караваю грушаю-дзічкаю адзін сярод чыстага поля (Б. Сачанка).
д) Дол сасонніку густа засланы шыгаллем, праз якое зрэдку прабіваюцца кволыя травінкі (І. Навуменка).
е) Лазнякамі замацаваны прыбярэжныя пяскі, каб не рухаліся яны, не засыпалі сенажаці (І. Шамякін).
8. Адзначце складаназалежныя сказы з даданымі часткамі часу.
1 point
а) За мостам ад дарогі пачыналася вузенькая сцежачка,якая вяла ў густы некалі лес (Я. Сіпакоў).
б) Алег і не заўважыў, як тралейбус прыйшоў на апошні свой прыпынак (Я. Сіпакоў).
в) Калі ж вечарам рабіна сок зары крамяны п'е, жнівень песнямі дажынак заліваецца, пяе (І. Калеснік).
г) Як жа ўзрадавалася Люба, калі праз гадзіны дзве яна пачула гаваркую кабету (І. Грамовіч).
д) Ледзьве жаваранак за ўзлескам прывітаў званочкам ранак, кветка першая -пралеска бліснула сярод паляны(А. Міцкевіч).
е) Як у хорам, уступіў Станіслаў Іванавіч у цудоўны незнаёмы бор, што вырас за час яго адсутнасці (І. Навуменка).
9. Адзначце сказы, будова якіх адпавядае схеме:[ ], (злучнік...).
1 point
а) Ен асцярожна адчыніў дзверы, ціха ўвайшоў у палату і спыніўся ў самым парозе, каб крыху прызвычаіцца,асвойтацца (Я. Сіпакоў).цца,
б) Ёсць у прыродзе такі гожы час, калі зямля адпачывае(Я. Сіпакоў).
в) Луг, на які я глядзеў з вышыні ўзгорка, быў у розных напрамках прарэзаны прыгожымі градамі кустоў, пералескамі, густымі зараснікамі лазнякоў (І. Шамякін).
г) Перада мной стаяў некрануты лес такі глухі і дзікі, што мне зрабілася страшна (А. Чарнышэвіч).
д) Калі вясною закукуе зязюля ў лесе раніцой, ты прыгадай вясну другую, бары на Міншчыне маёй (А. Куляшоў).
е) Куды нас гоняць, мы не ведалі і не маглі зразумець(М. Гарэцкі).
10. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску.
1 point
а) Прывяла песня на губах_ ці не таму, што знала страты(Я. Янішчыц)
б) Ну, а песню_ што здолеў табе праспяваць_ перашлю журавамі, мой краю... (Г. Пашкоў)
в) А ці ёсць хоць_ што на свеце лепшае, як, зямельку слухаючы, пешшу вандраваць то сцежкай палявою, то паміж калінаў лугавою
г) А я_ як толькі ты прыйшоў як толькі пазнала цябе падумала што і ты смяяцца будзеш (А. Кудравец).
д) Глядзелі з вокнаў аганькі _мне ўслед з трывогай шчыра,нібы ў далёкі і цяжкі_ я падымаўся вырай (А. Куляшоў).
е) Там_дзе дрыжала празрыстае неба_ чарнелі хмары,гусцелі і сунуліся на вёску (І. Пташнікаў).
11. Адзначце сказы з некалькімі даданымі часткамі
1 point
а) I адразу за мосцікам, за аб'ездам, Мацвей адчуў, што на чаўся ўжо Княжбор, хаця яго і не відаць, і не чуваць(В. Казько).е чуваць было
б) Каля ядлоўцавых кустоў рос шэра-зялёны мох сухі і калючы, як жарства, у гарачыню, сыры да раны прыкладай, у дажджлівы дзень (В. Адамчык).
в) Сцёпка памятае, як трудна была тая дарога, што прывяла яго на рабфак (Я. Колас).
г) Куды яны пайшлі з сялення, ніхто, мусіць, не ведае, бо нічога пра гэта не гаварылі (Э. Самуйлёнак).
д) Было чуваць, як па бэзе шапацеў дождж, калі я адчыніў фортку (В. Адамчык).
е) Алесь, дайшоўшы да дзвярэй, міжволі ўзяўся за ручку і, яшчэ не ведаючы, што будзе рабіць далей,выйшау у калідор (Я. Сіпакоў).алей, выйшаў
12. Адзначце складаназалежныя сказы з сузалежным неаднародным падпарадкаваннем.
1 point
а) А аднаго разу, прачуўшы, што Алесь у бальніцы, прыйшоў праведаць яго сусед па дачы, з якім яны добра сябравалі (Я. Сіпакоў).
б) Цяпер, калі непакой сцішыўся, Туравец стаў больш адчуваць, як ные параненая рука (І. Мележ).
в) Толькі Пятрок павярнуўся, каб адысціся ад калодзежа,як згледзеў карову... (В. Быкаў).
г) Туравец бачыў, што на яго глядзяць так, нібы ён усё можа зрабіць (І. Мележ).
д) Яна тлумачыла маці, чаму ў лесе пазней трымаецца раса, чым у полі, чаму ў гэтым годзе павінна быць многа грыбоў (К. Чорны).ы
е) Хаця ў азёр не просіць неба просiні, ды ў спелым жыце ўжо відаць здалёк, нібыта ў кнізе года,васілек паміж старонкамі вясны і лета (Р. Барадулін).да, васілёк паміж
13. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску.
1 point
а) Ліза не заўважыла, як зашарэла ноч і неба на ўсходзе пабялела (К. Чорны).
б) Рыбак ужо выразна разумеў, што калі б не Сотнікаў, не яго прастуда, яны б напэўна дайшлі ўжо да лесу(В. Быкаў).
в) Як толькі змаўкаюць за брамкай гудкі і ночка маўчыць за акном, я зноўку выходжу глядзець на блакіт, на зоры далёкія зноў (А. Куляшоў).
г) Тут, дзе канчаліся аўсы _ і пачынаўся дробны ўзлесак,палявая дарога рабілася зусім вузкая (К. Чорны).
д) На прагал, з якога відаць Птахава будка, сасна, пераезд,Шура выбіўся толькі пад вечар, калі нябачнае сонца вice-ла над лесам а між дрэў і кустоў гусцелі шэрыя цені(І. Навуменка).
e) Ідучы берагам ракі па дарожцы, спыніўся каля старога дуба, пад якім некалі хлапчукамі на начлезе пяклі бульбу _ і які з таго часу амаль ніколькі не змяніўся (У. Ляўданскі).
Дзякуй!
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. -
Terms of Service
-
Privacy Policy
Does this form look suspicious?
Report
Forms
Help and feedback
Contact form owner
Help Forms improve
Report