Псіхалагічная сустрэча "Асабістыя межы: як знайсці баланс і захаваць сябе ў зносінах з іншымі"
Адносіны з іншымі людзьмі з'яўляюцца неад'емнай часткай нашага жыцця ва ўсіх сферах - будзь гэта зносіны з роднымі, калегамі і ўзаемадзеяння проста з выпадковымі людзьмі ў транспарце або краме. Зносіны з іншымі могуць быць добрым рэсурсам і падтрымкай у нестабільны час і стрэсавых сітуацыях, а могуць зьнемагаць і вымотваць. Каб адносіны былі ў задавальненне і прыносілі карысць, важна навучыцца ўсталёўваць і падтрымліваць здаровыя асабістыя межы.

🌟 Запрашаем вас на псіхалагічную сустрэчу, прысвечаную адной з самых актуальных тэм - "Асабістыя межы: як знайсці баланс і захаваць сябе ў зносінах з іншымі"

На сустрэчы мы:
🌱  разбярэмся, якія тыпы межаў бываюць і як іх вызначаць у сябе;
🌱  прааналізуем парогі ўласных межаў і прычыны іх парушэння;
🌱  разбяром уплыў межаў на нашы адносіны, асабістую і прафесійную эфектыўнасць;
🌱  разгледзім прылады, якія дапамогуць экалагічна для сябе і іншых адстойваць уласныя межы.

Мы правядзем час карысна і ў цёплай атмасферы, далучайцеся 🙌

Сустрэчу праводзіць ініцыятыва “Для тых - хто (не) дома”, а менавіта Таццяна і Кацярына – актывісткі і псіхалагіні.

Далучайцеся да нас, каб здабыць баланс, навучыцца паважаць свае асабістыя межы і стварыць гарманічныя адносіны з сабой і іншымі!


🔖 Удзел вольны. Абмежаванне па ўзросце 18+.

📆 14 кастрычніка (субота) 2023 года 14:00-17:30 

📖 Мова сустрэчы: беларуская і руская

🏛 Месца: Тбілісі, 500м ад плошчы Свабоды (адрас адправім пасля рэгістрацыі)

▲ Колькасць месцаў абмежавана.

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Ваша імя *
Калі ласка, пакіньце свой кантакт у тэлеграме (ці адрас e-mail), каб мы выслалі вам адрас сустрэчы
*
Вашы пытанні, прапановы, пажаданні
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. - Terms of Service - Privacy Policy

Does this form look suspicious? Report