Атрымаць плякат "Ноч растраляных паэтаў"
20 лютага 2017 быў выстаўлены Лягер абароны Курапатаў — пратэстны лягер на пляцоўцы насупраць дому 49 па вул. Мірашнічэнкі ў Менску. Актывісты дамагаліся спыненьня будаўніцтва офіснага цэнтру на спрэчнай тэрыторыі, якая ў пэўны час знаходзілася ў ахоўнай зоне Курапацкага ўрочышча. Змаганьне апынулася пасьпяховым, і праз два тыдні будоўлю спынілі, а лягер быў зьняты.

Да гадавіны ўсталёўкі лягеру актывісты выпусьцілі плякаты, прысьвечаныя «Ночы растраляных паэтаў». Гэтую дату лічаць сымбалем сталінскіх рэпрэсыяў, ад якіх пацярпела ад 600 да 1400 тысячаў жыхароў Беларусі. Грошы на на выданьне былі сабраныя падчас існаваньня лягеру.

«На плякаце зьмешчаныя імёны 132 растраляных у ноч 29 кастрычніка 1937 у вэртыкальным становішчы, ствараючы форму гукавай хвалі і лінюю біцьця сэрца, якую расьсякае куля. Сьлед ад пулі павялічваецца, сьціраючы літары ў імёнах, і чым далей, тым складаней прачытаць. Сьціраюцца імёны, а зь імі і памяць пра падзею. Плякат створаны каб памятаць», — апавядае аўтар ідэі, менскі дызайнер Аляксандар Чабатароў.

Усяго было выпушчана 100 плякатаў, на кожным пазначаны яго парадкавы нумар. Запоўніце гэтую форму, каб атрымаць плякат бясплатна.
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Раскажыце пра вашую прастору *
Дзе вы гатовыя зьмясіць плякат? Нашая мэта — расказаць пра сталінскія рэпрэсыі як мага большай колькасьці беларусаў
Імя, Прозьвішча *
E-mail *
Мабільны тэлефон *
Напрыклад: +375 29 1234567
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. - Terms of Service - Privacy Policy

Does this form look suspicious? Report