Школа адукатараў кааліцыі "За годнае даўгалецце" (Трэнінг для трэнераў)
Дарагія калегі! Калі вы займаецеся адукацыяй сталых людзей альбо плануеце паспрабаваць сябе ў гэтай сферы - запрашаем узяць удзел у нашай Школе! Удзел у занятках Школы дазволіць развіць важныя трэнерскія кампетэнцыі, пазнаёміцца з людзьмі, якія працуюць у гэтай сферы, натхніцца новымі ідэямі і распрацаваць канцэпцыю ўласнай навучальнай праграмы для сталых людзей. Школа будзе працаваць 22-25 красавіка пад Мінскам. Заяўкі на ўдзел у Школе прымаюцца да 5 красавіка.