Юрысты Офіса Святланы Ціханоўскай сумесна з экспертамі і юрыстамі праваабарончых арганізацый і НДА, былымі адвакатамі распрацавалі Канцэпцыю кампенсацыі шкоды асобам, рэпрэсаваным у перыяд рэжыму А. Лукашэнкі, і недапушчэнні паўтарэння сур'ёўных парушэнняў правоў чалавека.
Канцэпцыя закранае:
- пытанні неадкладнага вызвалення з месцаў несвабоды асобаў, якія зазналі палітычна матываваны пераслед;
- далейшае пакрыццё шкоды ўсім, хто пацярпеў ад дзеянняў рэжыму А. Лукашэнкі;
- гарантыі непаўтарэння сістэмных парушэнняў правоў чалавека ў будучыні.
Распрацаваная Канцэпцыя ўжо прайшла кола грамадскіх абмеркаванняў з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Але прыняццё такіх грунтоўных дакумантаў абавяўкова павінна прайсці праз працэс грамадскага абмеркавання аб тых падыходах, якія ў яе закладзены.
Распрацоўшчыкі канцэпцыі заклікаюць вас азнаёміўшыся з тэкстам канцэпцыі і прыняць удзел у каментаванні праз гэтую форму, пошту transitionaljustice@tsikhanouskaya.org ці праз чат-бот у Telegram @AskOffice_Bot.