Форма рэгістрацыі на медыяхакатон «Пра Людзей» (Вільнюс, 16-17 траўня)

Медыяхакатон «Пра Людзей»

Запрашаем прадстаўні_ц беларускіх грамадскіх арганізацый, што працуюць з уразлівымі групамі, прыняць удзел у медыяхакатоне з магчымасцю далейшай медыяпадтрымкі ад ключавых беларускіх СМІ.

 Дзе і калі

Мерапрыемства пройдзе ў Вільнюсе 16–17 траўня 2025 года. 

Яго ладзяць сумесна праваабарончая арганізацыя «Журналісты за талерантнасць», аб’яднанне беларусаў Нямеччыны RAZAM e.V. і арганізацыя «ІншыЯ». 

Для каго?

Чакаецца, што ў ім возьмуць удзел 15 прадстаўні_ц НДА і 4 СМІ.

Прадстаўні_цам НДА будзе прапанавана зрабіць 5-хвілінныя пітчы, у рамках якіх яны прэзентуюць сваю дзейнасць і прапануюць 3–5 тэмаў для медыйнага асвятлення. З ментарскай падтрымкай пітчы будуць дапрацаваныя і прадстаўленыя прадстаўні_цам СМІ.

Па выніках пітчаў кожнае медыя абярэ для сябе 8 тэмаў, якія будуць распрацаваныя ў супрацы з прадстаўнікамі НДА і апублікаваныя цягам наступных 6 месяцаў. Падрыхтаваныя матэрыялы будуць накіраваныя на павышэнне пазітыўнай бачнасці мэтавых груп у медыяпрасторы і пазначаныя хэштэгамі #aboutpeople #пралюдзей. 

Каб прыняць удзел у медыяхакатоне, запоўніце форму рэгістрацыі да 10 красавіка. Заяўкі прымаюцца да моманту, пакуль форма не будзе закрытая арганізатар_камі.

Вынікі адбору будуць паведамлены не пазней за 17 красавіка. Лагістычныя падрабязнасці і праграму медыяхакатона мы дашлем асобным лістом удзельні_цам, якія пройдуць адбор.

Для тых, хто жыве не ў Вільнюсе, пры неабходнасці будзе магчымасць пакрыцця выдаткаў на дарогу і пражыванне. Візавая падтрымка не аказваецца.


Sign in to Google to save your progress. Learn more
Апрацоўка персанальных дадзеных
Гэта форма для форма рэгістрацыі на медыяхакатон «Пра Людзей» (Вільнюс, 16-17 траўня) ад аб’яднання беларусаў Нямеччыны Razam e.V. , арганізацыі «ІншыЯ» і праваабарончай арганізацыяй Журналісты за талерантнасць, якая з’яўляецца кантралёрам вашых персанальных дадзеных. Юрыдычнымі падставамі для апрацоўкі з’яўляюцца:

  • аказанне паслугі (з мэтай правядзенне мерапрыемства),
  • легітымны інтарэс дбаць пра бяспеку для каманды арагнізатар_ак, эксперт_ак і ўдзельні_ц мерапрыемства (дадзеныя для верыфікацыі),
  • легітымны інтарэс падвышаць якасць нашых паслуг (статыстычныя дадзеныя),
  • згода (для неабавязковых палёў формы).

Праз месяц пасля правядзення мерапрыемства (альбо пасля прыняцця справаздачы донарам мерапрыемства) вашы персанальныя дадзеныя будуць выдаленыя. Па пытаннях пра мерапрыемства, у тым ліку пра вашыя правы, звязаныя з апрацоўкай персанальных дадзеных, калі ласка, звяртайцеся па адрасе together4values@theothersby.org.
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Імя і прозвішча *
Гэтая інфармацыя неабходная для спраўджвання вашай асобы
Якую арганізацыю, ініцыятыву вы прадстаўляеце? *
Калі вы незалежн_ая актывіст_ка, пазначце гэта, калі ласка. Калі вы па прычынах бяспекі не можаце ўказаць назву, то проста ўкажыце сферу працы (грамадская арганізацыя якая працуе з ЛГБТК+ людзьмі, экалагічная ініцыятыва і г.д.)
Электронная пошта *
Мы будзем выкарыстоўваць пошту як галоўны канал камунікацыі. Менавіта на гэтую пошту вы атрымаеце падрабязнасці пра медыяхакатон. Калі ласка, праверце тэчку "Спам", калі не атрымаеце запрашэнне да 17.04 уключна
Спасылка на акаўнт у сацыяльных сетках (Instagram, Facebook, LinkedIn) *
Гэта частка працэсу пацвярджэння вашай асобы. Па магчымасці падзяліцеся адкрытым профілем. Калі ўсе вашыя сацсеткі закрытыя, будзьце гатовыя пры неабходнасці аператыўна прыняць запыт на падпіску ад акаўнта «ІншыЯ» альбо RAZAM
Кантакт для верыфікацыі *
Падзяліцеся кантактамі як мінімум адной асобы з медыя і/ці арганізацый/ініцыятыў беларускай грамадзянскай супольнасці (у тым ліку з каманды «ІншыЯ», Журналісты за талерантнасць, Razam) якія знаёмыя з вамі асабіста і маглі б спраўдзіць вашую асобу. Калі ласка, пазначце імя (абавязкова) і прозвішча (калі магчыма) і дадайце спасылку на адкрытую сацсетку гэтай асобы (калі такая ёсць) альбо прамы кантакт для сувязі (пошту, Сігнал, Тэлеграм). Мы не зможам разглядаць заяўкі без гэтых дадзеных!
МАТЫВАЦЫЯ 
Чаму вы жадаеце ўзяць удзел у медыяхакатоне «Пра Людзей»?
*
Апішыце як мінімум у 3-5 сказах сваю матывацыю на ўдзел у медыяхакатоне. Што вас зацікавіла? Чаму для вас гэта важна? Чым медыяхакатон можа быць карысным для вашай працы? Чаму нам варта запрасіць на яго менавіта вас? Мы маем абмежаваную колькасць месцаў і гэты пункт будзе асабліва ўлічвацца пры адборы ўдзельні_ц.
Чаканыя вынікі медыяхакатона *
Які вынік для сябе вы чакаеце пасля ўдзелу ў медыяхакатоне? Як ментары могуць дапамагчы вам падрыхтавацца да медыяхакатона?  Вашыя адказы дапамогуць арганізатаркам скарэктаваць праграму і зрабіць яе максімальна карыснай для вас.
АПОШНІЯ ПЫТАННІ
Гарод пражывання *
З якога горада вы плануеце ехаць у Вільнюс?
Ці патрэбна вам аплаціць праезд і пражыванне ў Вільнюсе? *
Ці адносіце вы сябе да нейкай уразлівай групы? *
Напрыклад, жанчыны, ЛГБТК+, моладзь, людзі з інваліднасцю, людзі з вопытам міграцыі ці бежанства і г.д.
Дадатковая інфармацыя пра ўдзел у медыяхакатоне
Вы можаце пазначыць тут любыя пытанні, каментары, дадатковую інфармацыю, якую нам як арганізатар_кам медыяхакатона важна ведаць для забеспячэння вашага поўнага і камфортнага ўдзелу ў мерапрыемстве. Напрыклад, вы маеце пэўныя абмежаванні ў мабільнасці, маеце асаблівасці харчавання, якія нам варта ўлічыць і г.д.
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This form was created inside of Belarusische Gemeischaft "RAZAM" e.V..

Does this form look suspicious? Report